Ірына Шчасная - актывістка, рэдактар папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх "Мая краіна Беларусь". Была затрымана 18 лістапада 2020 года і асуджана на чатыры гады калоніі за "ўдзел у беспарадках". Яе муж і сын неўзабаве пакінулі Беларусь і ўладкаваліся ў Кіеве, дзе пражылі год. Незадоўга да расейскага ўварвання ва Украіну Аляксандр Шчасны разам з сынам Германам пераехаў ў Беласток. Аб адаптацыі на новым месцы, паразуменні паміж беларусамі і ўкраінцамі, пакаранні для суддзяў і сілавікоў чытайце ў нашым матэрыяле.
- Як вы апынуліся ў Польшчы?
- Амаль год правялі ва Украіне. Затым у мяне амаль што скончыўся тэрмін візы - заставаўся месяц і я вырашыў з'ехаць у Польшчу. Канешне ў той момант былі думкі, каб застацца ва Украіне. Але зараз я не вельмі шкадую, што мы пераеехалі.
У Польшчы з аднаго боку пашанцавала ў Беластоку з жыллём. Бо калі просты ўцекач адсюль прыдзе, то яму будзе вельмі складана. Мы з сынам удвух. Герману 11 год, ён навучаецца анлайн у кіеўскай школе. У іх спыняліся заняткі, а зараз зноў распачаліся дыстанцыйна.
- Асабіста для вас дзе было камфортней жыць?
- У Кіеве канешне. Бо і сыну там падабалася больш, і мне. Ён часцяком успамінае Кіеў, як мы з ім там гулялі. І сябры там засталіся.
- Як ваш сын успрымае сітуацыю з ваеннымі дзеяннямі?
- Як ёсць, так і ўспрымае, сур'ёзна, без ілюзій. У іх нядаўна вурок украінскай мовы скончыўся тым, што аб'явілі паветраную трывогу.
- Ніхто з яго аднакласнікаў не пацярпеў - усе жывыя-здаровыя?
- Так і гэта радуе. Большасць з'ехала. Неакторыя засталіся. Нават той-сёй з беларускіх дзетак застаўся.
- Як вы наладзілі жыццё на новым месцы, побыт?
- Мне напэўна пашчасціла, былі знаёмыя. Ірэна Бернацкая. Ёй давялося больш за месяц у адным СІЗА знаходзіцца з маёй жонкай. Ірэна са мной звязалася, сама прапанавала, што калі будзе патрэба, то мы можам прыехаць у Беласток і пажыць разам з ёй пакуль не уладкуемся. Мяне яшчэ запрашалі іншыя знаёмыя, але вырашыў асесць пакуль тут. Ды і да Беларусі бліжэй і вельмі шмат тут беларусаў якія з'ехалі у выніку пратэстаў і у свеце апошніх падзей.
- Чым вы займайцеся зараз?
- Ёсць такая справа, што з гэтай часовай кнігай уцекача не вельмі куды бяруць на працу, таму што яе тэрмін абмяжованы трыма месяцамі. Таму ёсць толькі такія часовыя заробкі, пакуль разглядаецца справа. Яшчэ ёсць грашовая дапамога. Але на будучыню ужо існуюць цікавыя прапановы з працай. Дзякуючы Ірэне атрымалася дамовіцца з гаспадыняй кватэры і падоўжыць арэнду за невялікі кошт. І зараз праз гэта існуе магчымасць дамамагать іншым уцякачам з часовым жытлом.
Сын вучыцца дыстанцыйна ў беларускай школе ў Кіеве. Мне гэта прыемна і маёй жонцы таксама, бо яна хацела, каб ён вучыўся на роднай мове. Тым больш высветлілася, што беларускіх ліцэяў у Польшчы няма. Дакладней, яны ёсць, але толькі для грамадзян Польшчы беларускага паходжання. Іншаземец не можа там займацца.
- Як змянілася стаўленне да беларусаў падчас вайны?
- Зрабілася больш складана, чым было калі я толькі прыехаў. Не ведаю, якім чынам мы будзем вырашаць гэтую сітуацыю ў далейшым. Увогуле кепскае стаўленне. З беларускімі нумарамі на машыне цяжка ездзіць. Цябе або будуць паварочваць назад у бок Беластоку, або проста ўтрымліваць пэўны час, даглядаць дакументы, аўтамабіль.
Мяне некалькі разоў так ужо спыняла паліцыя. Мне падалося нават, што гэта сітуацыя мала чым ад Беларусі адрозніваецца. Прычым такое напэўна толькі ў Беластоку, таму што ў іншых месцах пра такія праблемы я не чуў. Мне ўжо разы 3-4 такі ператрус рабілі. Але гэта і зразумела, улічваючы тое, што адбываецца на мяжы.
- Яны нейкім чынам тлумачаць такое стаўленне?
- Не. У апошні раз нават ніхто не прадставіўся. Ніхто з паліцыянтаў нават не сказаў свой асабісты нумар.
- Ці сутыкаліся з негатыўным стаўленнем з боку украінцаў?
- Такого няма. У мяне мноства знаёмых украінцаў - тых, хто пражыў у Кіеве ўсё жыццё, у іншых гарадах, нават адзін з ЛДНР. Але ён нармальны чалавек, хаваецца зараз ад мабілізацыі, бо з'ехаць адтуль цяпер немагчыма.
- Але то вашы знаёмыя. Аднак украінцы здаецца зараз падзяліліся на дзве групы - адны вінавацяць беларусаў, іншыя ставяцца больш прыязна, разумеюць крыху нашае становішча. У будучыні трэба будзе неяк наладжваць адносіны?
- Мне здаецца, што з украінцамі вырашыць гэтае пытанне будзе нават лягчэй чым з іншымі еўрапейцамі.
Ну вось якраз перад нашай з вамі размовай мне тэлефанаваў сябар. Ён таксама перад вайной з'ехаў з Украіны, жыў у Кіеве, там сустрэў жанчыну, яна ад яго нарадзіла дзяўчынку. Я сам з ёй размаўляў, яна казала, што ўсе ўкраінцы разумеюць якое становішча ў Беларусі і што самі беларусы зараз нічога не вырашаюць.
- У які момант вы з'ехалі з Беларусі?
Адразу пасля арышту жонкі, недзе праз тыдзень. Мне сталі тэлефанаваць - я адчуў пагрозу. Прыйшлося дзейнічаць.
- Вы разлічвалі, што едзеце на працяглы час?
- Не думаў аб гэтым. Я зважаў, што магу зрабіць дзеля Ірыны. Пра сябе думак не было. У такім тэмпе недзе паўгады пражыў. Потым звыкся з гэтай сітуацыяй.
- Як вы з ней камунікуеце?
- Лістыбел раней дахадзілі. Зараз складаная сітуацыя. Зараз лісты і ад родных даходзяць, але неяк такім чынам, што доўга. Аддаюць адразу некалькі штук за месяц.
- А ці можаце вы тэлефанаваць Ірыне?
- Я не магу. Спрабаваў. Але і жонцы было б цяжка размаўляць з Германам, яна і так пра гэта не можа гаварыць без слёз. Да таго ж юрыдычна гэта зрабіць немагчыма з Польшчы. Трэбы знаходзіцца ў Беларусі, падаваць заяўку. Гэта складана.
- Чатыры гады агульнага рэжыму - такі вырак быў агучаны вашай жонцы. Як вы гэты ўспрынялі?
- Як асабісты выклік. Зараз, як і з першага дня, я працягваю з гэтым змагацца. Спрабую зрабіць ўсё магчымае. Я ўпэўнены, што ўсе гэтыя чатыры гады яна не будзе там знаходзіцца.
- Ці ёсць інфармацыя па ўмовах утрымання?
- Яе ўжо ў трэці раз пераводзяць у іншы атрад. Адпаведна ўвесь час змяняюцца і ўмовы. У адным атрадзе было холадна. Яна хварэла тады каранавірусам. Ёсць там і алкагаліцы, розны кантынгент. Як быццам падбіраюць так, каб палітычныя не сядзелі з палітычнымі. Яны не могуць там проста размаўляць пры сустрэчы. Гэта забаронена.
- Як можна дапамагчы палітвязням сёння?
- Здаецца, трэба працягваць эканамічны ціск, каб было ўсё больш складаней утрымліваць палітвязняў.
- Сёння больш за тысячу палітвзяняў, ёсць тыя, хто загінуў, дзясяткі тысяч прайшлі праз "суткі". Ці мусяць быць якія-небудзь кампенсацыі тым, хто пацярпеў ад дзеянняў ўлады?
- Самая лепшая кампенсацыя - жыць у свабоднай Беларусі. Гэта тое, дзеля чаго палітзняволеныя ўсё гэта трываюць.
- Ці ёсць у вас злосць або нянавісць да судзяў і турэмшчыкаў?
- А што з імі рабіць? Калі мы хочам зрабіць еўрапейскую Беларусь, то таксама павінны сябе паводзіць як еўрапейцы. А інакш адзін рэжым проста зменіць іншы.
Мая жонка марыць жыць толькі ў Беларусі. Нават зараз яна кажа, што меньш за усё хацела б з'ехаць адтуль. Калі б яе нават сёння і выпусцілі.
- Якім вы бачыце ідэальнае развіццё падзей у Беларусі?
- Не павінна быць гэтай вертыкалі, тады мы ўздымем свой сцяг і наладзім тую сістэму што патрэбная самім беларусам. Тады і адносіны да беларусаў зменяцца. Многа хто вернуцца дадому і да нармальнага жыцця, калі гэта, канешне, будзе магчыма.