Гісторыі беларускіх студэнтаў, якія з’ехалі з краіны праз самавольства ўлады

Павел зараз жыве ў шэлтары ў Польшчы.
Студэнт БНТУ з Ліды.

     

26 кастрычніка я быў затрыманы на мітынгу. 27 мяне адпусцілі. Пазней адлічылі з універсітэта і адразу паспрабавалі забраць у армію. Праз гэта быў вымушаны з’ехаць з краіны, бо не бачыў сэнсу служыць у сённяшняй сітуацыі.
 
Праз сайт фонду «Краіна для Жыцця» звязаўся з валанцёрамі. Яны вельмі дапамаглі, арганізавалі гуманітарны калідор праз мяжу, падрыхтавалі ўсе дакументы, суправаджалі мяне падчас усяго шляху. Потым нейкі час я правёў на каранціне.
 
Затым валанцёры знялі для мяне і іншых людзей шэлтар. Толькі дзякуючы гэтаму змог тут нармальна застацца. Бо не патрабаваліся фінансавыя выдаткі на жытло. Таксама валанцёры забяспечваюць харчаванне.

Я вельмі ўдзячны за такую дапамогу, не ведаю, што б рабіў без усяго гэтага.


Мікалай зараз жыве ў шэлтары ў Польшчы.
Студэнт, родам з Гомеля.





У Беларусі пасля выбараў я тройчы быў затрыманы і, як высветлілася, супраць мяне была ўзбуджана крымінальная справа. Я быў вымушаны з’ехаць з краіны ў Польшчу, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу. Я трапіў у лагер для бежанцаў.

Потым са мной звязаліся валанцёры і прапанавалі прыехаць у шэлтар. Для мяне гэта была вельмі добрая навіна. Тут я сустрэўся з цікавымі, класнымі людзьмі. Знайшоў дах, такі астравок стабільнасці, дзе я мог проста прыйсці ў сябе ад усяго.

Зараз я ўжо разабраўся з дакументамі, падаў заяву для вучобы і цяпер магу вучыцца. Вялікі дзякуй за прыстанішча і магчымасць пачаць жыццё на новым месцы.

Падтрымаць ТУТ
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду