Глеб Анікевіч працаваў у дэпартаменце МУС спецыялістам пажарна-ахоўнай сігналізацыі. У жніўні 2020 года стаў сведкам зверстваў людзей у форме на вуліцах Мінска. Яго маці сутыкнулася з пераследам з боку следчых органаў (мы распавядалі пра гэта). Глеб разам з сям’ёй з’ехаў з Беларусі, пасля чаго да яго дадому прыйшлі з вобшукам. Са службы яго звольнілі. Зараз ён у бяспецы і гатовы падзяліцца сваёй гісторыяй.
Глеб зараз жыве ў Літве.
Студэнт.
Усё пачалося ў жніўні, калі я прагаласаваў у асноўны дзень галасавання, а не датэрмінова, і мой голас быў не за Лукашэнку. Я быў апалітычны, не радыкальна настроены. Такім застаюся і зараз. Мяне абурыў гвалт на вуліцах горада Мінска з 10 па 12 жніўня 2020 года. На тое, што мы бачылі з сябрамі на Пушкінскай 10-га жніўня, цяжка забыцца…
Я не збіраўся з’язджаць. Гэта не ўваходзіла ў мае планы ні пры якім раскладзе, але мы толькі мяркуем.
У лістападзе затрымалі маю маці і звезлі, дома прайшоў вобшук. Я разумеў, што сітуацыя дужа неадназначная, больш за ўсё хваляваўся за маці. Мы не маглі знайсці яе больш за суткі, адвакату не давалі інфармацыю.
Калі маці выйшла з ІЧУ, я даведаўся, што яна пабывала ў КДБ і што там ёй намякнулі наконт мяне. Рашэнне прынялі за некалькі гадзінаў, мы выехалі на мяжу ў бок Літвы. Мяжу прайшлі па гуманітарным калідоры, было складана і страшна, не хацелі выпускаць, бо мне патрэбныя былі падставы на выезд (з-за працы ў МУС). Праз некалькі гадзінаў нас усё ж прапусцілі.
Ужо на літоўскім баку дапамагла “Dapamoga”. Нам выдзелілі жытло на час каранціну. У мяне атрымалася хутка знайсці працу, але гэтага было недастаткова для аплаты жытла.
Тады на дапамогу прыйшлі людзі з фонду “Краіна для Жыцця”. Прапанавалі пражыванне ў шэлтары, мы пагадзіліся. У шэлтары жыло шмат людзей, усе вельмі розныя, але дужа цікавыя. Адно аб’ядноўвала – прага да свабоды і нашыя перакананні.
Дзякуй прадстаўнікам фонду “Краіна для Жыцця” за дапамогу, яна вельмі важная, калі ты не на Радзіме. Зараз я працую, планую працягнуць вучобу, бо я вучыўся на другім курсе ў педагагічным універсітэце на факультэце псіхалогіі. Веру ў нашую перамогу і найхутчэйшае вяртанне дадому!
Падтрымаць працу фонду “Краіна для Жыцця” можна ТУТ.