Гэта адна са шматлікіх гісторый Беларускай Рэвалюцыі і наступнай жорсткай рэакцыі на яе. Юрый Косач – адзін з тых, хто выступіў на баку святла і пацярпеў за свае погляды. Цяпер Юрый у бяспецы і можа распавесці сваю гісторыю.
Юрый зараз жыве ў шэлтары ў Літве.
Бізнесмен, 57 гадоў.
Я з’ехаў з Беларусі, бо зразумеў: мяне чакае ў гэтай краіне толькі смерць. Складана паверыць у закон, калі стаіш ва ўласнай крыві, на каленях, са скручанымі за спінай рукамі.
Тады разумееш: закона ў краіне няма.
Мая чарга на смерць прапісаная ў першых шэрагах. Альбо з’ехаць і выжыць, альбо застацца і загінуць.
Фонд «Краіна для Жыцця» і арганізацыя «Дапамога» паклапаціліся пра гуманітарны калідор і прывезлі мяне ў шэлтар фонду. Там я пазнаёміўся з цудоўнымі людзьмі:
Самыя лепшыя тут дзеці. Яны навучылі мяне добраму правілу: калі дзеці робяць штосьці благое, то гэта ўжо добра.
Я магу пайсці на любую цяжкую працу і мець свой хлеб.
Але я вельмі сумую па родных і блізкіх. Па працы, якую я пакінуў у Беларусі. Спадзяюся неўзабаве вярнуцца дадому.
Падтрымаць ТУТ.

- Калі чуеш толькі адно: «Вы ўсе памраце тут. А вашу Ціханоўскую мы...».
- Калі 28 чалавек запіхваюць у камеру, дзе могуць змясціцца толькі чацвёра.
- Калі замест ежы і сродкаў абароны ад каронавіруса з наглядчыцкага акенца даносіцца «Ну, калі там пачняце паміраць...».
- Калі цябе кідаюць у аўтазак і вязуць у лес са словамі «На Акрэсціна не здохлі, ну а вось тут у канцлагеры атрымаеце вашу «свабоду»».
- Калі ты не падпісваеш прызнанне і цябе зноў вязуць на Акрэсціна, для перавыхавання.
- Калі ты прыходзіш у следчы камітэт з заявай аб выкраданні, катаваннях, а табе кажуць: «Адмоўся ад сваіх слоў».
- Калі цябе хапаюць невядомыя, вывозяць у лес, збіваюць і кажуць, што заяву з СК трэба забраць.
- Калі збітых і скалечаных людзей судзяць і даюць велізарныя тэрміны толькі таму, што яны не памерлі – прынеслі столькі клопату гэтай сістэме.
Тады разумееш: закона ў краіне няма.
Мая чарга на смерць прапісаная ў першых шэрагах. Альбо з’ехаць і выжыць, альбо застацца і загінуць.
Фонд «Краіна для Жыцця» і арганізацыя «Дапамога» паклапаціліся пра гуманітарны калідор і прывезлі мяне ў шэлтар фонду. Там я пазнаёміўся з цудоўнымі людзьмі:
- Генадзь Іванавіч капіталізуе мае веды.
- Вольга гатуе суп.
- Таццяна дапамагае наведваць офісы штабоў і фондаў.
- Другая Таццяна ладзіць наганяі.
- Глеб паддаўся майму ўплыву і ўжо апазіцыянер.
- Леакадыя шукае для мяне працу.
- Павел навучыў быць паслядоўным (давай доказы, потым абвінавачвай).