2 лютага быў агучаны вырак па справе Уладзіміра Няронскага. Суддзя Аляксандр Рыбакоў прызнаў яго вінаватым па крымінальных артыкулах аб абразе прадстаўніка ўлады і арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушалі грамадскі парадак. Вырак – тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Уладзімір Няронскі стаў шырока вядомым увесну мінулага года, калі быў створаны яго youtube-канал “Слуцк для жыцця”. Марына, жонка Уладзіміра, пагадзілася падрабязней распавесці пра падзеі 2020 года і не толькі.
Хто такі Уладзімір Няронскі, як бы вы апісалі яго?
Мой муж, Няронскі Уладзімір Мікалаевіч, нарадзіўся ў Слуцку. Вырас ў шматдзетнай сям’і – 5 братоў і маці. Бацька памёр, калі Валодзю было 24 гады, і ён дапамагаў сваёй маці выхоўваць малодшых братоў. Усе браты выраслі і жывуць з сем’ямі ў Слуцку. Праўда, Валодзя жыве ў Менску са снежня 2015 года. Мае вышэйшую адукацыю, скончыў БНТУ. Каля 10 гадоў займаўся народнымі танцамі і часта выступаў на розных мерапрыемствах. Яго называюць “душой кампаніі”, у яго вельмі шмат сяброў і знаёмых. У школе быў улюбёным выпускніком.
Працаваў начальнікам цэха салігорскага водаканала. Апошнім часам быў дырэктарам фірмы, якая займаецца вытворчасцю дрэўнага вугля. Валодзя вельмі камунікабельны, энергічны, адгукаецца на любую праблему (гэта яго пакліканне), любіць чытаць, прытрымліваецца здаровага ладу жыцця (не паліць, спіртное ўжывае толькі па пэўных святах). Верыць у Бога. Заўсёды моліцца і наведвае царкву (асабліва апошнія 3 гады).
Асабістае жыццё склалася няпроста, досыць шматбакова. Мае чатырох дзяцей (двух сыноў і дзвюх дачок). Але ён мае вялікі дар – ён можа жыць з усімі мірна і дружна. Вельмі добры (нават у нечым ранімы), умее падтрымаць і дапамагчы чалавеку. Умее прымаць свае памылкі і выпраўляць іх. Агулам, чалавек з душой і сэрцам. У справе – генератар ідэй. Абаяльны і далікатны. Любіць дзяцей. Па магчымасці збірае іх, каб правесці ўсім разам час.
Як Уладзімір трапіў у каманду Сяргея Ціханоўскага?
Другога лютага мінулага года сустрэліся з Сяргеем і паехалі ў Слуцк здымаць відэа пра праблемы горада і людзей. Пазней Сяргей прапанаваў яму стварыць свой канал, дапамог з гэтым. Так з’явіўся канал “Слуцк Для Жыцця”. Валодзя набіраў папулярнасць. Яму паступалі дзясяткі званкоў на дзень. Усе прасілі дапамогі, хацелі дагрукацца да праўды, закона і справядлівасці. Валодзя “разрываўся” і разумеў, што людзі маюць патрэбу ў такіх, як ён. Я бачыла яго ўсё радзей і радзей (але прымала яго рашэнне і ганарылася ім). Наступіла 30 красавіка. Ён патэлефанаваў і сказаў: “Дарагая, прабач мяне, трэба з’ездзіць у камандзіроўку на некалькі дзён з Сяргеем, у якасці кіроўцы аўтадома”. А 6 мая паведаміў мне, што ён у РАУС у Магілёве.
Чаму ён пайшоў у каманду Ціханоўскага?
Апынуўся ў камандзе Сяргея паводле волі Божай. Дапамагаць людзям, чыніць дабро і змяняць свой горад і краіну да лепшага. Для сябе і дзяцей. Каб краіна развівалася, трэба, каб кожны быў на сваім месцы. Такія людзі, як Сяргей, Валодзя і многія іншыя патрэбныя пры любой уладзе (незалежныя эксперты кантролю), а пры “прусаку” тым больш. Але “прусак” напладзіў (“бацька-герой”) прусакоў-чыноўнічкаў.
Дзе цяпер знаходзіцца Ўладзімір, дзе будзе адбываць прысуд?
За ўвесь час Валодзю этапавалі 14 разоў… Быў у ІЧУ у Магілёве, Мар’інай Горцы, Слуцку, на Акрэсціна у Мінску, нейкі час правёў на судмедэкспертызе ў Навінках. Потым – турма ў Мінску на Валадарскага, ІЧУ ў Лагойску. Цяпер знаходзіцца ў турме ў Жодзіна. Мы падалі апеляцыйную скаргу і чакаем новага, цяпер ужо абласнога суда.
Молімся і спадзяемся на цуд.
Чаму першы суд над Уладзімірам быў у Лагойску, а не ў Слуцку або Мінску?
Некалькі версій. Першая: у Слуцку была б вялікая група падтрымкі. Другая: тэрытарыяльна Жодзіна ад Слуцка далей, чым Лагойск. Але ў Лагойску ў судзе амаль няма паседжанняў. Паводле раскладу нашае слуханне было амаль заўсёды адзіным. Цяжка аналізаваць – блогер са Слуцка, а суд у Лагойску. Маразм!
Ці падтрымлівае вас хто-небудзь цягам гэтым месяцаў?
Падтрымка вельмі добрая. Па-першае, маральна – ад сяброў і знаёмых. Мужу прыйшло амаль 300 лістоў за ўвесь гэты час (магчыма, многія і не дайшлі) з розных гарадоў Беларусі і іншых краін. У лістах – словы падтрымкі і гонару за такіх людзей, як ён. Дапамога ў аплаце адваката (гэта велізарныя выдаткі), я не змагла б гэта аплаціць аніяк. Харчовая дапамога. Салодкія падарункі дзецям да Новага году. Дапамога грашыма ад людзей праз фонды. А таксама, са словаў Валодзі, акрамя маіх перадач, перадаюць па магчымасці і валанцёры.
Нізкі паклон усім-усім, хто арганізоўвае фонды дапамогі. А таксама валанцёрам. Гэта дадае ўпэўненасці і моцы спраўляцца з праблемамі і маральнымі, і фінансавымі. І верыць, што дабро знішчыць зло.
Як хутка вы разлічваеце ўбачыць роднага чалавека на волі?
Спачатку я вельмі верыла, што яго адпусцяць пасля 40 содняў у ІЧУ. Потым, што пасля сфабрыкаваных выбараў і першага маршу 16 жніўня, потым спадзявалася, што пасля 6 месяцаў пад следствам. Але суд (які цягнуўся 6 дзён з перапынкамі) мяне ўвогуле дабіў. Такога маразму я не чакала! А цяпер хацелася, каб змянілі меру стрымання (хаця б дзеля 3 малых дзяцей). А, калі шчыра, вельмі чакаю Вясну-Маршы-
Перамены і вялізазную згуртаванасць усіх мірных людзей. Муж верыць у перамогу вясною (сказаў, што не баіцца пакарання, пасля ўсяго таго, што вытрымаў). Вельмі перажывае, што дзеці без яго.
Мне часта тэлефануюць людзі, які сядзелі з Валодзем ў камеры. Вельмі хваляць яго за яго маральную падтрымку: ён усіх супакойвае і размаўляе, просіць, каб усе маліліся за вызваленне народа ад д’ябла. Шмат рэчаў раздаў, хто ў чым меў патрэбу, мне даводзіцца яму ўжо дакупаць.
Ганаруся, паважаю, люблю і чакаю яго!
Ці змяніліся асабіста вашыя адносіны да Лукашэнкі і сістэмы ўлады ў краіне за апошні год?
Маё стаўленне ўжо гадоў 10-15 як адмоўнае!
Як вы камунікуеце з Уладзімірам (ліставанне і г.д.)?
Піша лісты сям’і, родным, адзінадумцам і ўсім астатнім.
Ці ёсць магчымасць спатканняў?
Так, са спатканнямі мне, можна сказаць, пашанцавала. Два разы я ездзіла ў Слуцк на ІЧУ з дзіцёнкам. Можа быць, таму, што ён сам са Слуцка і яго ведае шмат людзей. Ён сам папрасіў, каб жонцы дазволілі. У Слуцку спатканні па распарадку дазволеныя, а вось памяшкання няма. Ну, як звычайна – глупства.
А вот пад следствам не давалі, тлумачылі, што забаронена. Але ў адзін момант следчы, напэўна, быў на бальнічным, і я патэлефанавала галоўнаму кіраўніку следчай групы – Агафонаву, папрасіла сустрэчу. Дазволіў адразу, толькі спытаўся пра мэту нашай сустрэчы. Сказала, хвалююся за мужа, перажываю за здароўе, і сын вельмі сумуе па ім. Была ў шоку.
І потым я тэлефанавала яму раз на месяц і прасіла спатканне. Разы 3 ў Жодзіне і 1 раз на Валадарскага пасля падпісання справаводства. Потым я Валодзю бачыла ў зале суда 6 разоў. І апошні раз бачыла 16 лютага, на свой дзень нараджэння, у Жодзіне, у турме – суддзя даў нам з дзецьмі сустрэчу пасля прысуду.
Як ацэньваеце прыгаворы і працу абвінаваўцаў?
Вельмі коратка. Суды пастановачныя! Праплачаныя. Загад ёсць – сумлення няма. На такіх пракурораў і суддзяў і вучыцца не трэба. Боль, страх і крыўда за сапсаваныя лёсы і псіхіку сумленных людзей. Праўда жыве вечна, а хлусня – часовая. Так што сапраўдны Суд – наперадзе. Ніхто ад яго не мог сысці…
Якое агулам ў вас засталося ўражанне ад судовага працэсу?
Мне ў маладосці давялося здымаць кватэру ў галоўнага КДБіста – было гэта 18 гадоў таму. Так чалавек мне шчыра сказаў, што ведае, за што цяпер пакутуе (у яго ад грыпу памёр малады сын і жонка). Ён сто разоў паўтараў – гэта за тое, што прафесію абраў не тую, там дзе вырашаюцца лёсы невінаватых людзей па загадзе вар’ята. Я запомніла гэта на ўсё жыццё! У нашай краіне ўсё вырашаецца праз або-або. А ў выніку кіраўніцтва бясталентных, няздольных манекенаў, карупцыя, забойствы, наркотыкі, бандытызм… І ўсё гэта прыкрытае муляжом прыгожага горада і “праўдзівымі” навінамі па ТВ – быццам бы з космасу.
Можа быць, нехта скажа, што ўсё не так трэба было рабіць, разумных хапае… А я лічу, што камусьці трэба было закласці пачатак канца любым спосабам. Адным з гэтых кагосьці апынуўся мой любімы муж. Хаця мне цяпер і цяжка, але я шчаслівая ад думкі пра новае жыццё для ўсіх нас!
Фонд «Краіна для Жыцця» аказвае фінансавую падтрымку сем’ям палітзняволеных.
Дапамагчы працы фонда можна ТУТ.