Гісторыя палітвязнічкі Марыі Несцеравай, расказаная яе сынам Андрэем

З 23 кастрычніка ў зняволенні знаходзіцца Марыя Несцерава, якая была незалежным назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах, што прайшлі ў жніўні.​Суд над ёй дагэтуль не адбыўся. Гісторыяй сваёй маці падзяліўся Андрэй – сын Марыі.

Хто такая Марыя Несцерава?

Добры чалавек, маці дваіх дзяцей – цяпер ужо дарослых, раней працавала ў мытнай службе, а таксама была ІП. Утрымлівала сваю маці (84-хгадовую жанчыну сталага веку з праблемамі са здароўем). 

Як змянілася вашае жыццё пасля арышту маці?

Жыву памалу, працую, стараюся забяспечыць бабулю і дапамагаць ёй – цяпер прыглядаю, уласна кажучы, за ёй замест мамы. Займаюся дыстанцыйнай працай: дакументацыя і ўсялякі менеджмент у сферы распрацоўкі кампутарнага софта.

Як Марыя Несцерава трапіла ў каманду “Краіны для Жыцця”?

Гэтага я не ведаю. Мы прынцыпова дамовіліся не абмяркоўваць гэтае пытанне, каб у выпадку ціску на мяне я фізічна не змог паведаміць ніякай карыснай для сілавых структур інфармацыі.

Чаму яна стала назіральніцай на выбарах?

Магу толькі выказаць здагадку, што яе нешта не задавальняла ў палітычнай сістэме краіны і яна, як сапраўдны патрыёт, хацела прыкласці свае намаганні, каб нешта памянялася да лепшага.

Дзе яна цяпер знаходзіцца? 

Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, прысуд пакуль ніхто не вынес. У іх няма падстаў для прысуду. Яны проста працягваюць тэрмін зняволення і не вядуць расследаванне. Матэрыялы справы, наколькі мне вядома, былі аднятыя ў следчага, і з таго часу іх лёс невядомы.

Як ажыццяўляецца камунікацыя з вашай сваячкай – роднай маці?

У асноўным праз ліставанне. Аднойчы нам дазволілі спатканне, прыкладна ў лістападзе. З таго часу любы запыт на спатканне ігнаруецца. Можа быць, таму, што банальна няма следчага, які вядзе справу. Таксама былі знішчаныя пасылкі з вітамінамі, якія былі накіраваныя поштай. Без папярэджання адпраўніку і без прапановы забраць гэтыя пасылкі назад - што яны (работнікі пошты), наколькі я ведаю, абавязаныя зрабіць перад утылізацыяй.

Як хутка вы разлічваеце убачыць роднага чалавека на волі? 

Я не ведаю. Мне цяжка сказаць, калі я разлічваю ўбачыць сваю маці на волі. Тэхнічна, яны могуць працягваць тэрмін зняволення ў СІЗА хоць да бясконцасці. Гэта поўнае бяспраўе і якія-кольвек прагнозы рабіць асабліва цяжка.

Ці змяніліся асабіста вашыя адносіны да Лукашэнкі і сістэме ўлады за мінулы год?

Не, не змяніліся. Мне заўсёды падавалася, што гэтая сістэма неэфектыўная, што яна блага выконвае сваю працу. Нават калі абстрагавацца ад усяго таго кашмару і беззаконня, што некалькі разоў адбывалася ў Беларусі (калі я не памыляюся, гэта ўжо трэці раз, калі прымяняюцца сілавыя метады, каб задушыць мірныя пратэсты, калі людзей затрымліваюць, катуюць і забіваюць у турмах. Я яшчэ памятаю 2010 год. Наколькі я ведаю, падобныя сітуацыі былі і раней).

Ці падтрымлівае вас хто-небудзь? 

Так, нам дапамагаў “Наш Дом”, а таксама фонд “Краіна для Жыцця”. Таксама людзі з чата раёну вельмі моцна дапамаглі грашыма. Я вельмі ўдзячны ім усім  я бы сам ніяк не здолеў гэта фінансава вытрымаць, адвакат каштуе вельмі дорага.

Чым мы можам яшчэ дапамагчы?

Магчыма, зборам сродкаў. Цяпер можа, усё-такі, пачацца ўсялякі судовы варушняк, і спатрэбіцца купіць вельмі шмат дзён працы адваката. Мне грошы патрэбныя толькі на гэта – я гатовы прад’явіць усе рахункі, з усім астатнім нашая сям’я пакуль спраўляецца.

Фонд “Краіна для Жыцця” ажыццяўляе фінансавую падтрымку для сем’яў палітзняволеных.

Падтрымаць сем’і палітзняволеных можна ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду