Гісторыя студэнта Дзмітрыя: за грамадзянскую пазіцыю адправілі ў ІЧУ, а дэкан універсітэта пагражаў адлічэннем

Працягваем распавядаць пра людзей, якія за сваю грамадзянскую пазіцыю ў Беларусі пацярпелі пераслед і сілавы ціск. Студэнт другога курса БДАТУ Дзмітрый адкрыта выказаў сваю пазіцыю адносна беззаконня ў краіне. За гэта не толькі сілавікі, але і кіраўніцтва роднага ўніверсітэта пачало пагражаць і ціснуць на Дзмітрыя. Зараз ён у бяспецы і можа распавесці сваю гісторыю.

Дзмітрый зараз жыве ў шэлтары ў Польшчы.
Вучыўся на другім курсе БДАТУ. Быў адлічаны.
 
Я хадзіў на ўсе акцыі, маршы, пікеты салідарнасці. Адзін такі адзіночны пікет салідарнасці я правёў на прыступках свайго ўніверсітэта. Пасля чаго мяне забралі.
 
Дэкан выклікаў мяне на размову. Пытаўся, навошта я гэта раблю, чаго хачу дамагчыся, і сказаў, што лепш так не рабіць, бо могуць быць праблемы як у вучобе, так і з адлічэннем. Таксама я стварыў чат універсітэта, праз гэта на мяне актыўна аказваўся ціск і дыскрымінацыя з боку ўніверсітэта і спецслужбаў. Я мог сесці па крымінальным артыкуле 342.

Затым я пайшоў на студэнцкі марш. Гэта было ў суботу 17 кастрычніка. Мяне затрымалі супрацоўнікі АМАПу. За блакаванне дарогі мяне пазначылі чырвонай фарбай. Збілі. Мяне асудзілі на 15 сутак па двух пратаколах. Нам усім давалі па два пратаколы па артыкуле 23.34, хаця ніякага непадпарадкавання з майго боку не было, але знайшліся сведкі, якія нібыта бачылі гэта.

Па прыездзе ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна, да мяне ў камеру прыйшоў начальнік ІЧУ Кенюх Ігар Рыгоравіч. Ён стаў пагражаць мне адлічэннем і прызывам у армію. Калі я знаходзіўся там (на Акрэсціна), я пастаянна быў пад ціскам, як маральным, так і фізічным, таксама атрымліваў пагрозы збіццём. Калі я выйшаў, мяне сустрэлі валанцёры, якія дапамаглі з усім неабходным (патэлефанаваць сям’і, сказаць, што ўсё ў парадку, што мяне вызвалілі і ўсё добра).

Але пасля гэтага ціск на мяне з боку адміністрацыі ўніверсітэта толькі ўзмацніўся. Ва ўніверсітэце мяне выклікалі на савет прафілактыкі. Далі прыклад тлумачальнай заявы, па якім я мусіў напісаць сваю. Мой дэкан казаў, што ў мяне праблемы. Калі я не спынюся, то мяне адлічаць. Былі пагрозы прызыву ў армію. Таксама мяне пазбавілі стыпендыі за пропуск нібыта па няўважлівых прычынах, хаця ўсё гэта зразумела чаму. Была зробленая вымова. Дэкан сказаў: «Ты адзін у нас ва ўніверсітэце, моцна вытыркаешся. Мы цябе можам адлічыць лёгка, і пойдзеш у армію».

Пасля гэтага я не мог знаходзіцца ў Беларусі, згубіў пачуццё бяспекі, шарахаўся ад кожнай машыны. Азіраўся кожны раз ва ўсе бакі. Я баяўся, што мяне зноў забяруць. Я быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, і з’ехаў у Польшчу.

Тут мяне сустрэлі валанцёры дыяспары дзяржавы, якая сапраўды дапамагае людзям, якія апынуліся ў вельмі няпростай сітуацыі. Дапамаглі з інфармацыяй, з адаптацыяй, мовай, прадуктамі, адзеннем і ўсім неабходным. Тут сапраўды дапамагаюць.

Я хачу падзякаваць валанцёрам фонду «Краіна для Жыцця», а таксама дзяржаве (Польшчы). Тут можна выходзіць на тыя ж самыя акцыі і не баяцца расправы, якую можаш атрымаць у Беларусі. Тое, што ў Беларусі не дапамагаюць, і мы нікому не патрэбныя, гэта праўда. Тут дапамагаюць усім неабходным, чым толькі могуць. Тут валанцёры проста выдатныя, цудоўныя людзі.

Таксама я паступіў па праграме Каліноўскага вучыцца, і першы год адведзены на вывучэнне мовы са стыпендыяй. Пасля гэтага я паступлю ў адзін з універсітэтаў і працягну навучанне.

Падтрымаць працу фонду «Краіна для Жыцця» можна па гэтай спасылцы.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям