«Я ў парадку, спраўляюся з усім даволі пасьпяхова, бо тут умовы амаль як у войску. Служыў жа я ў ВДВ, таму за мяне перажываць не варта».
Ліст Артура Жвірыдоўскага.
Артур Анатольевіч Жвірыдоўскі - жыхар Астраўца, асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі па двух артыкулах КК РБ.
Жвірыдоўскага абвінавацілі ў тым, што ноччу ў чэрвені 2021 года ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры палосы ў бел-чырвона-белым спалучэнні. Акрамя гэтага - зняў чырвона-зялёнае палотнішча з будынка адной з дзяржаўных устаноў раённага цэнтра.
Пра Артура зусім мала інфармацыі ў інтэрнэце, але ў лісце ён распавёў, што захапляўся паркурам, любіў падарожнічаць аўтаспынам - для яго гэта была магчымасць знаёмстваў і сустрэч з цікавымі людзьмі.
Таксама Артур падзяліўся сваёй старонкай у Instagram, па ёй відаць, які гэта адкрыты і добры хлопец, а слухаючы яго старыс узнікае адчуванне даўняга знаёмства. Адно з такіх відэа мы публікуем.
Сябры, заходзьце на старонку Артура, знаёмцеся і абавязкова пішыце поштай словы падтрымкі па адрасе:
ВК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1.
Таксама ласкава просім дасылаць лісты ў адказ палітвязняў у наш чат-бот.