Мы працягваем прадстаўляць вам каманду нашага Фонду - людзей, якія аддаюць усе сілы барацьбе за свабоду беларусаў. Сёння раскажам пра Аляксея Ерахаўца - выканаўчага дырэктара Фонду.
А яшчэ - аўтара кніг, знатака віскі і цыгар, паліглота і прафесійнага мэнэджара са ступенню МВА.
- Раскажыце пра сябе. Чым займаліся ў Менску, кім працавалі непасрэдна перад прэзідэнцкай кампаніяй?
- Я прафесійны кіраванец таму працаваў у сферы кіравання. На розных прадпрыемствах у асноўным у камерцыйнай службе. Калі ўбачыў, што Віктар Бабарыка аб'явіў набор у сваю каманду то, нядоўга думаючы, напісаў, што хачу быць валанцёрам. Праз некалькі дзён Віктар мне сам ператэлефанаваў і прапанаваў быць каардынатарам па Савецкім раёне Мінска.
Я пагадзіўся і такім чынам увайшоў у каманду. Потым, калі ўжо пайшоў атрымліваць пасведчанне, аказалася, што там шмат працы, у тым ліку арганізацыйнай. Таму падключыўся спачатку да кансультавання людзей, якія збіралі подпісы. Потым узяў працу каардынатара па Менску.
У мяне была складаная кіраўнічая задача - літаральна за тры дні арганізаваць 5 тысяч чалавек, каб яны працавалі зладжана і збіралі подпісы. Гэта было вельмі цікава.
- З Віктарам Бабарыкам вы не былі знаёмыя да гэтага?
- Я чытаў яго інтэрв'ю, можна сказаць крыху сачыў за яго актыўнасцю, але асабіста мы не былі знаёмыя.
- У чым заключалася галоўная складанасць у вашай працы?
- Галоўная складанасць была хутчэй у маштабе, задача была вельмі цікавая. І мушу сказаць шмат добрых слоў пра Віктара Бабарыка як кіраванца, бо ён насамрэч робіць вельмі якасную працу.
Ён наймае добрых таленавітых людзей і не перашкаджае ім працаваць. А гэта і з'яўляецца асновай добрага бізнэсу. У ягонай камандзе працаваць вельмі камфортна. Для кожнага кіраўніка важна, каб яму давяралі, і Бабарыка гэта ўмее рабіць.
- Ці быў арышт Віктара Бабарыка чаканым?
- Прыходзілі людзі і казалі, што ёсць інфармацыя, што рыхтуецца правакацыя {супраць Бабарыкі}. Калі затрымалі супрацоўнікаў «Белгазпрамбанка», стала зразумела, што гэта робяць, каб пад Бабарыку капаць.
Папярэджвалі-папярэджвалі, але ўсё роўна гэта стала пэўным шокам. Не думалі, што яны адважацца, па-першае. А па-другое, не думалі, што арыштуюць Эдурда {сына Бабарыка}, які проста стаў закладнікам гэтай сітуацыі.
- Былі сігналы, былі папярэджанні. Як лічыце, Віктар Бабарыка правільна зрабіў, што даў сябе арыштаваць?
- Гэта было яго рашэнне. Правільнае ці няправільнае ў залежнасці ад выніку, які ён пераследваў. Ён разумеў ступень рызыкі, напэўна ацэньваў яе як вельмі высокую. Ён свядома пайшоў на гэтую рызыку. Гэта была не выпадковасць, не пралік, ён ведаў, што сябе ў нейкім сэнсе аддае ў ахвяру нашай Рэвалюцыі.
І улічваючы той уздым, які здарыўся пасля гэтага лета, ён сваёй мэты дасягнуў. Ці мог дасягнуць большага - я не ведаю. Але ён зрабіў вялікую справу.
- А Віктар Бабарыка мог меркаваць, што ўсё так зацягнецца?
- Я думаю, ён меркаваў розныя сцэнары. Чалавек у бізнэсе так робіць - ён прапрацоўвае розныя варыянты (план А, план В, план З). Віктар Бабарыка дапускаў, што сітуацыя можа так развівацца пры пэўных умовах. І тут хачу сказаць, што так думаў не толькі ён.
Вось, напрыклад, Марыя Калеснікава. У яе выпадку выбар стаяў так: або - або. Яна магла з'ехаць ва Украіну і магла застацца. Гэта было ўсвядомленае рашэнне. І вядома, яна разумела куды гэта прывядзе, што гэта можа быць надоўга. Гэта своеасаблівая ахвяра дзеля нашай агульнай будучыні.
- Пераход у каманду Святланы Ціханоўскай. Ці былі ў вас нейкія сумневы?
- Я б не назваў гэта пераходам, калі здарылася "нерэгістрацыя" Валерыя Цапкала і Віктара Бабарыка, па зусім незразумелых падставах, тады мы сабраліся ў штабе і абмяркоўвалі, што далей рабіць. Адразу было відавочна, што ёсць толькі два варыянты: ці аб'ядноўвацца са Святланай Ціханоўскай, ці выходзіць на вуліцу і патрабаваць вызвалення Віктара Бабарыкі.
Больш мэтазгодным, на мой погляд, было аб'яднацца вакол аднаго кандыдата і далей ісці ўсім разам. Так і здарылася. Далей мы пайшлі адной камандай.
- Як і пры якіх абставінах вам давялося пакінуць Беларусь?
- Не буду ўдавацца ў падрабязнасці як я пакінуў краіну. Пытанне стаяла так: ці я буду сядзець, ці буду за мяжой нешта рабіць. Я прыняў рашэнне з'ехаць, і ў маім выпадку па-ранейшаму лічу, што гэта было правільнае рашэнне.
Пасля таго як удалося з'ехаць, я аб'яднаўся з беларусамі ў Вільні. Мы з Марыяй Мароз {кіраўніком фонду "Краіна для Жыцця"} абмеркавалі перспектывы і вырашылі, што можам быць карыснымі Беларусі, працуючы ў Фондзе.
- Маштаб рэпрэсій, якія накрылі Беларусь, быў чаканым, ці Лукашэнка здолеў здзівіць?
- Я асабіста не чакаў такога. Не меркаваў, што будзе такі жорсткі адказ. Была надзея, што 9 чысла мы зможам выйграць выбары, ці, ва ўсякім разе, вынік на карысць Лукашэнкі не будзе настолькі цынічным. Думаў, што «намалююць» не 80 працэнтаў, а 51-52, і будзе нейкае пытанне для аспрэчвання вынікаў.
- Што будзе далей?
- Калі цяпер ацэньваць сітуацыю, якая адбываецца і перспектывы яе развіцця, то ў мяне такі крыху кіраўнічы погляд. Давай зразумеем, што Лукашэнка - гэта, насамрэч, уласнік краіны. Гэта значыць, ён ёй як бы валодае і робіць усё, што хоча.
Пытанне, дзеля чаго ён гэта робіць? Што гэта яму дае? Ну, па-першае, мусіць, грошы, добры прыбытак. Па-другое, высокі сацыяльны статут і многа магчымасцяў. Дакладна таксама і з любым чалавекам, які арганізуе свой бізнэс. Ён чакае ад яго даход і сацыяльны статус.
Пры якіх абставінах уласнік бізнэсу, у нашым выпадку Лукашэнка, можа перастаць валодаць краінай? Па-першае, гэта мусіць перастаць быць выгадным. Гэта тое, што мы зараз назіраем. Калі раней краіна прыносіла грошы, то зараз, каб утрымліваць яе патрэбныя інвестыцыі.
Уласнікі з гэтым увесь час сутыкаюцца, бізнэс развіваецца нелінейна. У нейкі момант часу ты разумееш, што продажы ўпалі, а каманду падтрымліваць трэба і трэба людзям плаціць заробкі.
- Гэта значыць, выгадней у такі момант закрыць бізнэс, а не несці страты?
- Даводзіцца са сваёй кішэні плаціць людзям заробак каб падтрымліваць іх. І я кажу не толькі пра сілавыя структуры, але і пра работнікаў стратнага завода, напрыклад. Інакш людзі паспрабуюць адабраць краіну.
Але гэта толькі адзін момант. Ёсць яшчэ прыцягненне вось гэтага сацыяльнага статусу і асалоды ўладай. Гэта можа прымусіць трымацца за ўладу нават тады, калі праект моцна стратны.
І трэці момант, пасля таго як улада будзе страчана, можа наступіць адказнасць за ўчыненыя злачынствы, якіх таксама было нямала. І гэта яшчэ адзін стрымліваючы фактар.
- Пры гэтым Лукашэнка сябе менавіта і лічыць стваральнікам краіны, без якога ўсё разваліцца і абрынецца. Ці сутыкаліся вы з такім у сваёй дзейнасці - калі ўласнік стратнага бізнэсу ніяк не хоча яго прадаць, або перадаць пад нечае кіраванне справу, якую ён сам руйнуе?
- Гэта распаўсюджаная з'ява. Можа наступіць момант, калі ўласнік пачынае тармазіць свой бізнэс. Гэты бізнэс мог бы далей развівацца, але лімітаваны магчымасцямі самога ўласніка, які можа быць, напрыклад, без адукацыі, без разумення бізнэсу, без ведання моў, без нейкіх яшчэ навыкаў.
А самому ўласніку бывае складана прыцягнуць прафесійнага кіраванца, бо яму давяраць трэба. Плюс кіраўнік прыходзіць і пачынае казаць крамольныя з пункту гледжання ўладальніка рэчы.
- Што ў такім выпадку рабіць беларусам, і як нам прымусіць гэтага неэфектыўнага ўласніка пайсці?
- Якія варыянты ёсць у работнікаў фірмы, якія бачаць, што дырэктар - самадур, і не спраўляецца са сваімі абавязкамі? Можна звольніцца і пайсці ў іншую фірму (што зараз актыўна адбываецца). Можна паспрабаваць памяняць гэтага дырэктара.
У нашым выпадку сітуацыя падобная на акцыянернае таварыства, у якім супрацоўнікі імкнуцца давесці яго да банкруцтва, каб прыйшоў антыкрызісны кіраўнік, які пачне нармальна ставіць працэсы.
- Кіраўнік гэта хтосьці з боку або знутры?
- Ён можа быць адным з супрацоўнікаў кампаніі. Ён ведае бізнэс, ведае, як ідуць справы. Важна, што супрацоўнікі, за рэдкім выключэннем, жадаюць памяняць кіраванне.
- Ці разглядаеце варыянт вяртання ў Беларусь і пры якіх абставінах гэта магчыма?
- Я разлічваю вярнуцца. Па-першае, калі гэта будзе бясьпечна. Па-другое, я спадзяюся, што ў мяне будзе магчымасць прынесці краіне карысць, улічваючы мой досвед і адукацыю.
- Як беларусы за мяжой могуць дапамагчы змяніць сітуацыю ў краіне? І ці ёсць канфлікт ці непаразуменне паміж тымі, хто з'ехаў з краіны і тымі, хто застаўся?
- Яны не проста могуць - яны актыўна ўдзельнічаюць {у змене сітуацыі ўнутры краіны}. Тыя, хто з'ехаў, не страцілі сувязь з радзімай.
Беларускай дыяспары, як такой, ніколі не было раней. Былі асобныя астраўкі, якія сфармаваліся пасля першай і другой сусветных войн. Былі нейкія старыя такія дыяспарныя арганізацыі - Рада БНР, напрыклад. Але яны былі не вельмі шматлікія.
А зараз беларуская дыяспара вельмі згуртаваная, вельмі актыўная. І я не згодны з тым, што ёсць супярэчнасць паміж беларусамі за мяжой і ўнутры краіны. Вядома, мы ў розных сітуацыях, мы па-рознаму перажываем гэтую хваробу.
Я зараз удзельнічаў у розных грамадзянскіх ініцыятывах і вельмі ясна бачу, што ёсць два тыпы людзей, якія ўплываюць на сітуацыю. Тыя, хто бяруць і робяць і тыя - якія нічога не робяць, але ўсіх крытыкуюць. Тыя людзі, якія накідваюцца з крытыкай, яны самі звычайна нічога не зрабілі і нічога не могуць зрабіць. Пры гэтым яны лічаць, што вось ты можаш рабіць і вось табе параду.
Гэта шкодная практыка. Ніхто з нас ня ведае, што будзе фактарам перамогі. Кожны чалавек для сябе прымае рашэньне, што ён можа зрабіць і што менавіта яму рабіць. Калі ты хочаш прынесці карысць - вазьмі і рабі. Што заўгодна. Вось толькі ня трэба крытыкаваць людзей, якія займаюцца тым, што лічаць патрэбным.
- Якой павінна быць Беларусь?
- Я б хацеў, каб Беларусь прайшла па шляху Польшчы. Я не кажу абавязкова пра далучэнне да ЕС, я кажу пра фармаванне эканомікі, зацвярджэнне дэмакратычных інстытутаў, працу сацыяльнай сферы, тое, як палякі ганарацца сваёй краінай і сваімі дасягненнямі. Я б хацеў, каб мы гэты шлях прайшлі, няхай гэта зойме нават 10-15 гадоў.
- Рэальна, каб Беларусь была паспяховай і пры гэтым нейтральнай (не з ЕС і не з Расіяй)?
- Каб стварыць эканамічна квітнеючую дзяржаву, не трэба адмысловых цудаў. Гэта не суперсакрэтная тэхналогія. Гэта зразумелы шлях і зразумелыя дзеянні.
Чаму гэтага не адбываецца зараз? Ды таму, што ва ўласніка няма задачы павысіць дабрабыт людзей. У яго задача вывесці капіталы ў афшоры і атрымліваць прыбытак з гэтага бізнэсу. Яму трэба, каб людзі былі бедныя і залежныя ад яго. Такімі людзьмі лягчэй кіраваць.
Неабавязкова прымыкаць да нейкага саюзу. Неабавязкова ўваходзіць у склад ЕС. Паглядзіце на Новую Зеландыю, Швейцарыю, якая не ўваходзіць ні ў якія блокі, выдатна сябе адчувае. Сінгапур, аб якім увесь час кажуць - краіна паднятая з руін. Яна квітнее, хаця там не тое што рэсурсаў няма, там і зямлі толкам няма.
Рэцэпт поспеху просты. Вяршэнства права, прадуманыя законы, іх стабільнасць. Адсутнасць дзяржаўнай карупцыі.
- Першы крок на шляху да дэмакратыі. Што трэба рэфармаваць найперш пасля сыходу Лукашэнкі?
- Закон павінен быць вышэй за ўсё. Гэта і незалежны суд, і падзел уладаў. Выкрыць і апублікаваць архівы КДБ, прыбраць з сістэмы тых, хто парушаў закон.
- Ваш прагноз. Калі ўся гэтая сітуацыя вырашыцца: калі выйдуць палітвязні на волю, калі вернуцца дамоў тыя, хто з'ехаў?
- Яшчэ месяц таму я меркаваў, што гэта працягнецца яшчэ год ці два. Але пасля таго як прыляцеў "чорны лебедзь" (гісторыя з пасадкай самалёта з Раманам Пратасевічам) я думаю, што сітуацыя вырашыцца ў найбліжэйшыя паўгода.
Таму што прадпрыемства пад назвай Беларусь рэзка стала {для Лукашэнкі} стратным. І калі яшчэ гэтага не пралічылі, то гэта пытанне аднаго-двух месяцаў. Перахапіцца будзе няма дзе.
Як яно будзе - я не ведаю. Дапускаю, што будуць перамовы {паміж уладай і апазыцыяй}.
Бліц.
- Quake ці Counter-Strike?
- "Квака". Так склалася гістарычна. У мяне быў клуб кампутарны і каманда па Quake, якая ў розных чэмпіянатах выступала.
- Heroes of Might and Magic ці Age of Empires?
- НMM. Адназначна. Прычым мне больш падабаецца другая частка, а не трэцяя.
- Цыгары. Нікарагуа ці Куба?
- Куба. Як Чэрчыль казаў: "Мой рот прымае толькі Кубу". Па гусце Куба мне бліжэй. Хаця і нікарагуанскія таксама вельмі добрыя.
- J:Морс ці Ляпіс Трубяцкой?
- Гэта нескладанае пытанне. Вядома, J:Морс.
- Уручча ці Малінаўка?
- Уручча. Бо там дзяцінства правёў. А ў Малінаўцы я блытаюся. Дамы рэальна вельмі падобныя.
- БТ, СТВ ці АНТ?
Мусіць АНТ. Ігар Тур нам значна больш увагі надае, чым астатнія {прапагандысты}. Трэба яму "аддзяччыць". Але ўвогуле ў новай Беларусі тэлебачанне павінна быць найперш незалежным.
- Кнігі - гэта хобі ці бізнэс?
- Гэта хобі. Тэма, якую я зусім не раскручваю. Палову пішу ў стол. Я стаўлюся да літаратуры з вялікай любоў`ю. Друкаванае слова павінна быць вельмі вывераным, вельмі якасным. Мне вельмі блізкі Чэхаў, а яшчэ такія аўтары як Перэс-Рэвертэ, Сарокін, Пялевін, Дастаеўскі.
Дапамагчы працы Фонду можна ТУТ.