Фонд “Краіна для Жыцця” ставіць сваёй мэтай падтрымку і развіццё грамадзянскай супольнасці, строгае выкананне права і законнасці і ўрэшце рэшт пабудову сапраўднай краіны для жыцця замест той жудаснай імітацыі, якая існуе ў Беларусі сёння.
З гэтага тыдня пачынаем знаёміць вас з камандай нашага Фонду – людзьмі, якія аддаюць усе сілы барацьбе за свабоду беларусаў. Сёння распавядзем пра Вольгу Зазулінскую.
– Хто вы? Адкуль родам? Чым займаліся ў Беларусі?
– Я – Вольга Зазулінская. Родам з раённага горада Стоўпцы, што ў Менскай вобласці. Ужо даўно пераехала жыць у Менск, выйшла замуж. Мама дваіх дзяцей. Да свайго ад’езду з краіны я пражывала ў сталіцы.
Цягам многіх гадоў працавала ў сферы гандлю. Апошнім часам я была супрацоўніцай дзіцячага дабрачыннага фонду.
– Чаму такая змена дзейнасці?
– Гэта была ўнутраная патрэба, і яна з’явілася праз тое, што пайшла з жыцця мая мама – анкапацыент. У адзін міг я зразумела, што гэта мая місія – дапамагаць людзям. Я адчувала ў гэтым унутраную патрэбу.
– Як апынуліся ў Літве?
– Палітыкай я цікавілася даўно, пачынаючы з 1996 года, калі яшчэ была дзяўчынкай. Але тады гэта быў юнацкі максімалізм, усё было цікава. Ты спазнаеш праз гэта свет, усё спрабуеш. Далей, пасля Плошчы 2010 года, я крыху расчаравалася – было кшталту дэпрэсіі, не цікавілася нічым.
У 2020 годзе, калі пачалася перадвыбарчая кампанія, вылучыла для сябе адразу некалькі кандыдатаў: Віктара Бабарыку і Сяргея Ціханоўскага. Мне імпанавалі абодва. Бабарыка – як чалавек, які глыбока разбіраецца ў сферы эканомікі і кажа нейкія правільныя рэчы. А ў Сяргеі Ціханоўскім я пабачыла лідара для народа. Ён змог падняць пласт народа, які ўсе гэтыя 26 гадоў быў нерухомы. Я пабачыла таго, хто дакладна зможа павесці за сабой людзей.
Калі затрымалі Ціханоўскага, я падумала, што такога не можа быць, чалавека рана ці позна выпусцяць, гэта сюр нейкі. Калі затрымалі Бабарыку, я зразумела, што, калі зараз мы ўсе не ўключымся, калі не пойдзем далей, мы зноў прайграем.
– Як вы лічаце, чаму ў гэтым годзе была такая вялікая ўвага да выбараў?
– Мне ёсць з чым параўнаць, я прайшла не адны выбары. Я ўдзельнічала ў іх з пункту гледжання апазіцыі. Што такое “апазіцыя”? Гэта невялікая частка людзей, нязгодных з палітыкай дзеючай улады. Калі нам мінулыя гады казалі, што мы апазіцыя, мы згаджаліся. Для мяне было зразумела, што мы ўсё ж такі не большасць.
А ў 20-ым годзе, калі я пабачыла, колькі людзей збіраецца на пікеты па зборы подпісаў у рэгіёнах, – вось тады стала зразумела, што гэта новая грамадзянская супольнасць, якая нарэшце прачнулася. Гэтыя людзі гатовыя выходзіць.
Асноўным трыгерам было затрыманне Бабарыкі з наступным разгонам каля цырка, калі сталі біць людзей. Тады я зразумела, што метады з 1995 года не змяняюцца. Любая нязгода з дзеяннямі ўладаў будзе задушана сілай. Я для сябе вырашыла, што іду ў гэтую кампанію. Актыўна я ўключылася, калі пабачыла, што ёсць адзіны кандыдат, чаго, дарэчы, не хапала на папярэдніх выбарах. Вось тады я зразумела – мы дакладна пераможам.
Я стала незалежнай назіральніцай на выбарах у Стоўпцах (акрэдытаванай, але якая знаходзілася за межамі выбарчага ўчастку). Пасля выбараў я была валанцёркай на Акрэсціна. Бачыла ўвесь жах, які там адбываўся. Напэўна, там я ўпершыню і прыцягнула да сябе ўвагу.
– Вы прыцягнулі ўвагу сілавікоў?
– Я проста валанцёр. Я не змагла застацца збоку, бо бачыла ўсё тое, што адбываецца ў краіне.
Першы раз мяне выклікалі ў Стоўпцы ў РАУС (тады праходзілі мірныя маршы, я не прапусціла ніводнага і цяпер магу свабодна пра гэта казаць). Мяне папрасілі патлумачыць, чаму я прымаю ўдзел у маршах у горадзе Менску (у мяне стаўпецкая прапіска). Доказаў мне ніякіх не паказалі – хутчэй я сама павінна была пацвердзіць, што сапраўды ўдзельнічаю. Потым мне прад’явілі прэтэнзію, што я была валанцёркай на Акрэсціна.
Я адказала: “Прабачце, я супрацоўніца дабрачыннага фонду, я люблю катоў, сабак і птушак. А тут ідзе гвалт супраць людзей – генацыд, здзекі і катаванні. Як я магу знаходзіцца не там, дзе патрэбна мая дапамога?”
– Чаму ў выніку вы з’ехалі з Беларусі?
– Чым далей ішоў працэс барацьбы, тым больш я ў яго была ўцягнутая. Я хадзіла на суды, складала лісты ў Палату прадстаўнікоў, не адмаўлялася ўдзельнічаць ва ўсіх ініцыятывах, дзе магла дапамагчы. У нейкі момант я зноў прыцягнула ўвагу – спецслужбы зразумелі, што я ім перашкаджаю. За мной прыйшлі.
Мяне затрымалі каля дома. Я папрасіла прадставіцца, паказаць дакументы, патлумачыць, у якім статусе я знаходжуся. Мне паказалі такі безаблічны дакумент ДФР аб тым, што будзе праводзіцца вобшук у межах крымінальнай справы па артыкулах 342 і 293 (1, 2, 3 частка) КК РБ (арганізацыя, удзел, фінансаванне масавых беспарадкаў).
– Што было далей – турма?
– Не. Правялі ператрус. Забралі некаторыя рэчы, у тым ліку непрацоўныя тэлефоны, павезлі на размову. Я тады не разумела, куды. Тады, напэўна, яны толькі пачалі такое практыкаваць, калі вобшукі праводзяць адныя (у дадзеным выпадку ДФР), а вязуць у іншае месца на допыты. Мяне пасадзілі ў машыну. Пры выездзе з двара надзелі на галаву маску, закрылі вочы. Толькі ў кабінеце ў будынку КДБ знялі маску.
– А самі яны, цікава, у кабінеце ў КДБ былі ў масках?
– Не. І я лёгка пазнаю гэтых людзей (смяецца).
– Калі вас адпусцілі?
– Размова працягвалася 12–15 гадзін. Мяне затрымалі а 14:30, а рана раніцай наступнага дня прывезлі ў РАУС Цэнтральнага раёна. Я, дарэчы, не зразумела, якую мэту мелі ў КДБ і чаго яны хацелі дамагчыся гэтым допытам. Ён цягнуўся без перапынкаў – пытанні ішлі па коле, следчыя змяняліся. Ну, затое я ім расказала пра іх нездавальняючую працу ў інфармацыйным полі (усміхаецца).
У РАУС Цэнтральнага раёна на мяне аформілі дакументы, што я ўдзельнічала ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, затым адвезлі на Акрэсціна. Гэта была пятніца, 20 лістапада, ранняя раніца. Суд быў у той самы дзень. Я думала, што мяне не асудзяць: альбо прад’явяць абвінавачванне, альбо адпусцяць. Але суд адбыўся ў той самы дзень па скайпе. Мне прысудзілі штраф і адпусцілі. Я прыйшла дадому і ноччу прыняла рашэнне з’ехаць.
– Распавядзіце пра дапамогу фонду “Краіна для Жыцця” па прыездзе ў Літву.
– Звярнулася па дапамогу, калі ўжо апынулася ў Літве. Было цяжка – няма працы, плюс жорсткі локдаун у самой Літве. Такая дэзарыентацыя. Я напісала заяўку, і Фонд дапамог мне як валанцёру. Потым мне прапанавалі пражыванне ў шэлтары, таму што мне не было дзе жыць. А далей я трапіла ў каманду Фонду.
– Чым займаецеся ў Фондзе цяпер?
– Я кіраўніца праекта дапамогі палітвязням. Мы наладжваем сувязі са сваякамі палітвязняў, адсочваем колькасць палітвязняў, апрацоўваем заяўкі, якія прыходзяць да нас ад сямей палітзняволеных, якім патрэбна дапамога. Шукаем магчымасці інфармацыйнай падтрымкі людзей, якія збіраюць перадачы. Робім максімальна магчымае, каб дапамагчы менавіта сем’ям палітзняволеных.
– Якая галоўная складанасць у вашай сённяшняй рабоце?
– Самае складанае – гэта псіхалагічна вытрымаць усе гэтыя гісторыі. Для таго, каб зразумець людзей і дапамагаць ім, я кожную гісторыю прапускаю праз сябе. Таму што застацца збоку немагчыма. Таму што кожны чалавек – гэта асобнае жыццё, асобны боль, суперажыванне. А людзям гэта неабходна. Шмат хто піша мне некалькі разоў за дзень. Я пастаянна на сувязі са сваякамі (палітвязняў). Калі я бачу, што мне не пішуць пару дзён – сама пішу. Гэта пастаянная камунікацыя з людзьмі.
Мне сябе не шкада. Калі Бог дапамог мне пры ўсіх складанасцях з’ехаць з краіны (а складанасці былі і вельмі вялікія), калі ў мяне з’явіўся такі шанец, і я выехала з краіны, значыць, я павінна прымяніць усе свае чалавечыя рэсурсы, зрабіць максімум, каб дапамагчы тым, хто застаўся. Гэта дзясяткі чалавек. Неўзабаве будзе, напэўна, сто сямей, з якімі я на сувязі. Гэта неабавязкова тыя сем’і, якія атрымліваюць ад нас матэрыяльную дапамогу. Гэта могуць быць тыя, каму мы дапамагаем з перадачамі. Мы таксама прыцягваем пабочныя арганізацыі, калі ведаем, што гэтыя арганізацыі дапамогуць па канкрэтным пытанні. Тады я звязваюся, дамаўляюся, перанакіроўваю людзей.
Ведаеце, я не проста чалавек, які з’ехаў з краіны перад выбарамі, а цяпер нешта сядзіць, дадумвае (пра сітуацыю ў Беларусі). Я чалавек, які быў на вуліцах, прайшоў допыт і ціск праз дзяцей, быў у ІЧУ.
– Як і калі вы вернецеся ў Беларусь?
– Як? Пешкі, напэўна (смяецца) .
А калі… Калі мы пакладзём рэжым. Рэжым – гэта не адзін канкрэтны чалавек, Лукашэнка. Мы павінны разумець, што гэта не адзін асобна ўзяты псіх, гэта ўвесь яго апарат, усе тыя чыноўнікі, з чыёй маўклівай згоды адбываецца ўсё гэтае беззаконне ў краіне. Я спадзяюся, што гэта (вяртанне дадому) адбудзецца ў гэтым годзе.
Бліц.
– Беларусь ці Літва?
– Беларусь
– Стоўпцы ці Менск?
– Менск. Я жыву там даўно.
– Свабода ці салідарнасць?
– І адно, і другое. Я не падзяляю.
– Бяспека ці законнасць?
– Законнасць, таму што калі будзе законнасць, то будзе і бяспека.
– Працягніце:
Беларусь...
– Мая радзіма
– Святлана Ціханоўская...
– Сімвал свабоды
– Аляксандр Лукашэнка ...
– Павінен сысці
– Згодны. Дзякуй за размову.
Дапамагчы палітвязням можна ТУТ.