Каманда фонду “Краіна Для Жыцця”. Таццяна Сівачэнка: “Мы хочам, каб кожны чалавек разумеў – ён і ёсць улада, ад яго залежыць усё”
Фонд “Краіна Для Жыцця” мае на мэце падтрымку і развіццё грамадзянскай супольнасці, строгае выкананне права і законнасці і ўрэшце рэшт пабудову сапраўднай краіны для жыцця замест той жудаснай імітацыі, якая існуе ў Беларусі цяпер.
Мы працягваем знаёміць вас з камандай нашага Фонду – людзьмі, якія аддаюць усе сілы барацьбе за свабоду беларусаў. Сёння распавядзем пра Таццяну Сівачэнка.
- Раскажыце пра сябе.
- Я - Таццяна Сівачэнка. Большую частку жыцця правяла ў Магілёве, за выключэннем пяці гадоў, калі вучылася ў Белгарадскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.
- Чаму менавіта там?
- Навучання той спецыяльнасці, якую я хацела, не было у нас у Беларусі. Плюс бацька працаваў у Беларуска-Расійскім універсітэце ў Магілёве. Ён хацеў пазбегнуць канфлікту інтарэсаў, таму я і вучылася ў Белгарадзе. Гэта, дарэчы, не зусім звычайны расійскі горад. Добры ўніверсітэт са студэнцкім гарадком, у якім ёсць абсалютна ўсё. Добрыя ўмовы для навучання.
- Вы ж сябра АГП. Чаму ўступілі ў партыю і як наогул трапілі ў палітыку?
- Яшчэ на выбарах 2001 года мы былі супраць Лукашэнкі – і я, і ўся мая сям’я. Мы разумелі, што гэта зло. Я ўдзельнічала ў гэтай кампаніі – хадзіла ад дзвярэй да дзвярэй, збірала дадзеныя, хто за каго прагаласуе, распаўсюджвала ўлёткі.
Пазней, падчас навучання ў Белгарадзе, бачыла як наймаюць маладзёнаў – учарашніх студэнтаў –
на працу ў Расіі. Я думала: нашто мне некуды далей ехаць (у Расію), я хачу свае веды прымяняць ў сваёй краіне. Так я вярнулася ў Беларусь.
Затым мы з татам адкрылі фірму сваю – унітарнае прыватнае вытворчае прадпрыемства. Бацька працаваў з рознымі краінамі. І вось мы пачалі ездзіць па заводах і сустракацца з беларускімі дырэктарамі – і я зразумела, што нашыя вытворчасці не развіваюцца. Ім нават нецікава нешта новае. У выніку ў мяне былі праекты з іншымі краінамі – напрыклад, праект канцэпцыі тэхналагічнай бяспекі з Казахстанам.
У Беларусі такі зрабіць не атрымалася. Хоць вылучаюць сродкі на нейкі праект, па энергазберажэнні напрыклад. Але ў выніку нам пішуць адказ, што наш праект не падыходзіць, бо ў абгрунтаванні “вы пішаце сродкі на заробак”. Я зразумела, што гэтая сістэма не працуе і трэба мяняць яе ў корані.
Многія людзі вучацца недзе далёка, каб прыехаць на радзіму і прыносіць карысць сваёй краіне. Я зразумела, што ў Беларусі гэта ўвогуле не працуе. Ты як спецыяліст нікому не патрэбны. У мяне шмат знаёмых, якія скончылі ўніверсітэт па адной спецыяльнасці і ў рэшце па ёй не працуюць. Або іх адпраўляюць на нейкую адпрацоўку, на якой чалавек нічым не займаецца. Для мяне гэта дзікунства – я не магу на гэта глядзець і нічога не рабіць.
- А чаму вы пайшлі менавіта ў АГП?
- Бо там ліберальныя палітычныя погляды, якіх я прытрымліваюся. Да таго ж гэта была адзіная з партый, у якой была выразная палітычная праграма.
- А між якімі партыямі вы выбіралі?
- Я ішла канкрэтна ў гэтую партыю. Астатнія мне не падабаліся. Проста я ведала пра іх з даўных-даўна і выбар быў відавочны.
- Вы па разу балатаваліся ў мясцовыя органы ўлады і ў парламент (у 2018 і 2019 гадах). Якія высновы зрабілі па выніках гэтых кампаній?
- Гэта быў вопыт самапрэзентацыі – я шмат размаўляла з людзьмі. Калі я хадзіла ад дзвярэй да дзвярэй, то сутыкнулася з тым, што вельмі многім людзям было або страшна, або ўсё роўна. Людзі баяліся гаварыць, людзі зачынялі дзверы: “Мы на дзяржаўнай працы, мы не можам прагаласаваць. Дзеўчына, куды вы там лезеце? Вас пасадзяць або заб’юць”.
- Такіх размоў было больш у 2018 ці 2019?
- Прыкладна аднолькава. Я свядома пайшла на ўдзел у гэтых кампаніях. У 2018 годзе былі нейкія надзеі, што я змагу прайсці (у мясцовыя органы ўлады), хоць я і ведала, што выбары фальсіфікуюцца. Прадчуванні мяне не падманулі. Даходзіла да таго, што мне прамым тэкстам называлі чалавека, які пераможа на маім участку. І гэты чалавек потым і стаў дэпутатам. Яго прызначылі. У цэлым нічога новага для сябе я не адкрыла, проста ўсё адчула на сваёй шкуры (смяецца).
- А для чаго вы рабілі гэта двойчы. Добра ў 2018, але ў 2019 нашто?
- Бо перадвыбарная кампанія – гэта той момант, калі ты можаш легальна ўздымаць праблемныя пытанні, гаварыць з людзьмі. Я стаяла кожны дзень з плакатамі, уздымала пытанні экалогіі. Мэта была ў тым, каб завабіць новых людзей у партыю і да ўдзелу ў грамадскім жыцці.
- Вы былі даверанай асобай Святланы Ціханоўскай на выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе. Як гэта было?
- Пра гэта папрасіла Марыя Мароз (старшыня перадвыбарнага штаба Святланы Ціханоўскай). Мы ад пачатку дапамагалі Святлане Ціханоўскай у зборы подпісаў. З удзельнікамі ініцыятыўнай групы вельмі пасябравалі, ну і яны захацелі, каб я дапамагала стала. Тым больш, у мяне ёсць вопыт – я ўдзельнічала ў розных кампаніях. Таму Маша мне патэлефанавала і папрасіла, каб я стала даверанай асобай.
- Якое ўражанне зрабіла Святлана Циханощская тым летам?
- Адразу калі мне прапанавалі, я сказала, што не гатовая. Я павінна была спачатку пазнаёміцца са Святланай. Я не магу падпісацца, тым болей, што я ідэйны чалавек, партыйны. Я не магла пайсці даверанай асобай, напрыклад, да Сяргея Чэрэчня, або Андрэя Дзмітрыева, або Ганны Канапацкай (смяецца). Мы пагутарылі са Святланай. Мне патрэбна было ўдакладніць для сябе некалькі значных для мяне пытанняў, умоўна кажучы, чый Крым. Адказы мяне задаволілі. Прыемна здзівіла, што хоць ёй і дапамагалі пісаць тэксты для выступаў, яна іх перапісвала, перапрацоўвала для сябе.
- Як і калі вы пакінулі Беларусь?
- Гэта было 4 лістапада, пасля другой адседкі ў ІЧУ. Першы раз я трапіла ў траўні, калі мы сустракаліся з Сяргеем Ціханоўскім (ён прыязджаў у Магілёў). Тады я адседзела трое сутак. Потым выйшла, мне далі 25 базавых. Я ведала, што мяне пасадзяць рана ці позна, таму бацькоў я рыхтавала, каб для іх гэта не было вялікім стрэсам.
Другі раз у ІЧУ я трапіла 10 кастрычніка, калі мы хацелі запусціць бел-чырвона-белы плыт, але прыехалі два бусы з АМАПам і нас забралі. Я суткі прабыла там. Умовы вядома не надта – холадна, антысанітарыя, затое людзей у камеры было мала, і не білі. Потым мяне нечакана выпусцілі. Прычым я не разумела, што адбываецца, - я думала, што еду ў СІЗА (мяне вывелі з камеры і завялі да нейкага маёра). Ён мне аддаў позву аб тым, што праз некалькі сутак мне трэба прыбыць у Ленінскі РАУС. Як выявілася, мяне “амніставалі з ІЧУ”.
Мяне адпусцілі, але да мяне прыязджалі дамоў. Вядома, што калі выпускаюць перад выходнымі – табе даюць магчымасць з’ехаць. Я падумала, што трэба з’язджаць. Праз два тыдні я так і зрабіла. Праз знаёмых мне сказалі, што на мяне ляжаць 8 пратаколаў па крымінальных справах.
- Вы з’язджалі нелегальна?
- Так, хоць мяжу перасякала на аўтобусе. Напэўна, я з’ехала своечасова. Я выйшла з дому, каб ехаць у Менск, а праз гадзіну па мяне прыехала міліцыя. У Менску я пражыла два дні ў знаёмых, а затым выехала ў Літву. Доўга даглядалі на мяжы, але прапусцілі.
У Літве адразу апынулася у камандзе фонду “Краіна для Жыцця”.
- Чым займаецеся цяпер?
- Цяпер я працую ў праекце “Самакіраванне”. Гэта ўздым грамадзянскай супольнасці, плюс аказанне ўнутранага ціску на мясцовыя органы ўлады. Займаюся навучальнымі курсамі. Гэта важная праца, бо інфармуе і адукоўвае грамадства. Мы хочам, каб кожны чалавек разумеў – ён і ёсць улада, ад яго залежыць усё.
- Ваш прагноз, калі ўсё скончыцца, калі вы вернецеся ў Беларусь?
- Я думаю пройдзе год ці два.
Бліц.
- Анатоль Лябедзька ці Мікалай Казлоў?
- Казлоў, бо ён адносна нядаўна ў партыі, у палітыцы. Ён больш гнуткі. Плюс да ўсяго ў мяне да яго асаблівая павага. Злавіўшы ў 2008 годзе фальсіфікатара за руку, ён сышоў з міліцыі ў апазіцыю. Не на пенсію сышоў, а прынцыпова ў апазіцыю.
- Магілёў ці Менск?
- Выбар так не стаіць. Магілёў я люблю, Менск таксама вельмі люблю.
- Кот ці сабака?
- Сабак люблю, яны адданыя, і класныя, і вялікія (смяецца).
- Мажарытарная ці прапарцыйная выбарчая сістэма?
- Прапарцыйная – я хачу, каб у нас была парламенцкая рэспубліка.
Дапамагчы палітвязням можна ТУТ.