Мама Антаніны Канавалавай: “Там сядзяць добрыя людзі, і ад гэтага вельмі балюча”

Ганна Канавалава, мама палітзняволенай Антаніны Канавалавай, распавяла пра зняволенне дачкі і зяця, ператрусы ў Беларусі і жыццё ў Польшчы з унукамі.
 
Удзельніца руху “Краіна для Жыцця” і валанцёр штаба Святланы Ціханоўскай Антаніна Канавалава была арыштаваная летась 6 верасня. З таго часу яна знаходзіцца за кратамі. Праз месяц быў арыштаваны муж Антаніны – Сяргей Ярашэвіч.
 
Сёння над ім пачаўся суд.
 
Антаніну Канавалаву і Сяргея Ярашэвіча абвінавачваюць у навучанні або іншай падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, ва ўдзеле, фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці.

Без бацькоў засталіся двое дзяцей – 4 і 6 гадоў. Ганна Канавалава баялася, што ўнукаў забяруць у прытулак і была вымушаная бегчы ў Польшчу. 


Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям