Марфа Аляксандраўна Рабкова - каардынатарка валанцёрскай службы “Вясна”, праваабаронца.
Была затрыманая разам з мужам Вадзімам Жэромскім увечары 17 верасня і дастаўленая ў ГУБАЗіК. У яе кватэры быў праведзены вобшук, канфіскаваная тэхніка, асабістыя рэчы і грошы. Пазней Вадзіма адпусцілі.
11 лютага Марфе прад’явілі абвінавачанне па ч.3 арт.130 (распальванне сацыяльнай варожасці да ўлады) і ч.2 арт.285 КК РБ (удзел у крымінальнай арганізацыі). Таксама дзяўчыну вінавацяць у фінансаванні і навучанні ўдзелу ў масавых беспарадках. Марфе пагражае 12 гадоў пазбаўлення волі.
У СІЗА на праваабаронцу не спыняецца ціск: не перадаюць карэспандэнцыю, не аказваюць медычную дапамогу, не дазваляюць сустрэч з роднымі. За час зняволення ў Марфы памерлі бабуля і бацька.
Мы заклікаем падтрымаць смелую беларуску ўсімі магчымымі сродкамі і не заставацца абыякавымі!
Адрас для лістоў: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, ул. Валадарскага, 2.