Нам паведамляюць, што на Сафію Малашэвіч ціснуць у калоніі. Дзяўчыну нагружаюць працай, у яе ў сутках толькі 1 гадзіна вольнага часу, падчас якога яна проста валіцца з ног ад стомленасці. Сафіі неабходна падтрымка.
Яна піша родным, што зусім не прыходзяць лісты, хвалюецца, што пра яе ўсе забыліся, сумуе, што ў сярэдзіне свайго тэрміну яна ўжо пазбаўлена падтрымкі, а спраўляцца адной тут вельмі цяжка.
Сафія Малашэвіч і Ціхан Клюкач былі затрыманыя пасля падзеяў 6 верасня, калі ў Менску прайшоў «Марш адзінства». Іх абвінавацілі ў тым, што яны распісвалі балончыкам з фарбай шчыты спецыяльных сродкаў загароды.
Усе мы ведаем аб важнасці лістоў і праяве салідарнасці. Але не прадстаўляем, як жа гэта каштоўна і важна для тых, хто штодня, на працягу ўжо года, знаходзіцца адзін у месцах зняволення. Дык давайце хаця б на хвіліну падумаем пра гэта і тады зразумеем наколькі гэта цяжка. Калі ласка, падтрымайце лістамі салідарнасці Сафію Малашэвіч і ўсіх палітвязняў!
Адрас для вашых лістоў і паштовак: ВК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 Сафія Андрэеўна Малашэвіч.