Мы працягваем расказваць пра нашых смелых калег, якія вырашылі пайсці да канца - за свабоду для ўсіх беларусаў. Цяпер гэтыя людзі зьяўляюцца вязьнямі, але на іх месцы мог апынуцца любы з нас.
Аляксандр Арановіч, 38 гадоў:
Аляксандр Арановіч родам са Старых Дарог - невялікага райцэнтра мінскай вобласці. Ён быў кіроўцам у прыватнай кампаніі, працаваў са сваёй маці, у якой быў статус ІП. У 2020 годзе ўвайшоў у каманду Сяргея Ціханоўскага.
На валанцёрскіх пачатках быў кіроўцам брэндаванага аўтадома «Краіны для жыцця», які калясіў па гарадах і вёсках Беларусі, выклікаючы вялікі ажыятаж у рэгіёнах. Лукашэнка і яго чыноўнікі не маглі глядзець на гэта спакойна. Сяргей Ціханоўскі і яго каманда не проста не былі дапушчаныя да выбараў - многіх з іх арыштавалі.
Аляксандр Арановіч быў двойчы затрыманы ў 2020 годзе. Другі раз - падчас знакамітага прадстаўлення 29 мая ў Гродне з удзелам прастытутак і міліцыянтаў (не пераблытайце). З тых часоў на волю ён ужо не выйшаў. Яго прысудзілі да шасці гадоў калоніі за дзеянні, якія груба парушылі грамадскі парадак (балазе ў сетцы ёсць стрым тых падзей, можаце самі паглядзець як менавіта быў парушаны «грамадскі парадак», заадно ацаніце акцёрскую гульню міліцыянтаў і жрыц Мельпамены, што ім дапамагалі).
Другі грэх Аляксандра Арановіча было не менш «сур'ёзным» - яго абвінавацілі ў захоўванні на гарышчы хаты бацькоў ў Старых Дарогах старой дымавой шашкі (гэта, на думку следства і суддзі, цягнула ўжо на падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках).
Суддзя Алена Пятрова і абвінаваўца Дзяніс Корда - вы, без сумневу, слаўныя дзеці сістэмы, выбудаванай лукашэнкам за час свайго знаходжання ва ўладзе. Розум, гонар і сумленне - гэта ўсё не пра вас. Здзіўляе толькі адсутнасць зародкаў здаровага сэнсу і інстынкту самазахавання. У вас там зусім фуражка не цісне - як думаеце, які прысуд агучаць вам?
Сябры, памятайце, што лісты з волі крытычна важныя для палітвязняў.
Калі ласка, напішыце зараз Аляксандру Арановічу.
Адрас для карэспандэнцыі: 225295, Івацэвіцкі раён, ст. Даманава, а / с 20.
Аляксандр Арановіч, 38 гадоў:
- Кіроўца аўтадома «Краіны для жыцця»
- Фігурант «справы Ціханоўскага»
- Асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі
- Сын і бацька