Мы працягваем распавядаць пра нашых смелых калег, якія вырашылі пайсці да канца – за нашу агульную свабоду. Цяпер гэтыя людзі з’яўляюцца вязнямі. На іх месцы мог апынуцца любы беларус.
Антаніна Канавалава, 33 гады:
Маці дваіх дзяцей, якім давялося з'ехаць, бо іх бацькі ў турме
Без бацькоў засталіся дзеці 6 і 4 гадоў.
Антаніна Канавалава, як і яе муж Сяргей Ярашэвіч, былі прызнаныя вінаватымі і атрымалі роўна такія тэрміны, як і запытваў дзяржабвінаваўца. Сяргей Епіхаў шырокім жэстам выпісаў па пяць з паловай гадоў.
“Суддзя” Епіхаў, як вам спіцца па начах? Як гэта – адчуваць сябе вяршыцелем лёсаў? А можа, вы проста баіцеся і робіце тое, што ўмееце лепш за ўсё – поўзаць перад моцным?
Матыў вашых дзеянняў не такі важны. Важна іншае. Вы яшчэ абавязкова паглядзіце ў твары людзей, якіх адправілі ў турмы, іх дзяцей, якіх пазбавілі дзяцінства. Не сумнявайцеся, поўнай мерай вам будзе адмерана. І не 30 “срэбранікаў”, а паводле вашага ж Крымінальнага кодэксу. Хай халоднымі начамі гэтая перспектыва сагравае вас.
Сябры, калі ласка, напішыце прама цяпер Антаніне Канавалавай.
Адрас для лістоў: Гомель, ВК-4, Антошкіна, 3.
Памятаеце, лісты з волі крытычна важныя для палітвязняў.

- Працавала лагістам
- Вучылася на юрыста
- Валанцёр штаба, зборшчык подпісаў і давераная асоба Святланы Ціханоўскай
- Асуджаная злачынным рэжымам на 5,5 гадоў пазбаўлення волі