Бацька Мікіты Залатарова пра спатканне з сынам

Непаўналетні Мікіта Залатароў асуджаны на 4,5 гады пазбаўленьня волі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу.

"Гутарылі з Нікітосам 2 гадзіны… Быў адносна бадзёры. Жартавалі. Перадаў ад усіх прывітанне. Кажу, сына, твае сваякі з Канады,  Даніі, Англіі і многіх іншых краін перадаюць табе прывітанне і думаюць пра цябе.

Я вельмі доўга пералічаў кропкі плянэты, людзей, якія хвалююцца за яго. Мікіта не адчувае сябе адзінокім.
 
Гучала пытанне аб прашэнні аб памілаванні. Нікіто сказаў дакладна: "Не… У зону мяне хутчэй, чым прашэнне."
 
Лекаў на момант спаткання не атрымліваў 5 дзён… Будзем вывучаць англійскую мову, потым у акадэмію высокіх тэхналогій. Ганаруся ім!"
 
Мы таксама ганарымся Мікіта і ўсімі героямі Беларусі! Сябры, зараз важна быць усем разам. Змагацца павінны не толькі тыя людзі, якія апынуліся за кратам, ці тыя, хто з'ехаў за мяжу і цісне на рэжым звонку.

Асабліва важныя намаганні беларусаў унутры краіны. Так, змагацца з сістэмай, калі знаходзішся ў ёй, цяжэй і балючай, але ёсць бяспечныя спосабы для кожнага з нас.

Не забывайцеся падтрымліваць палітзняволеных лістамі. Гэта вельмі важна!
 
Адрас для карэспандэнцыі: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям