Лісты палітвязняў Паўла Спірына і Уладзіміра Кнігі

Сотні герояў беларускай Рэвалюцыі працягваюць заставацца ў турмах і ізалятарах.  Ім патрэбна наша падтрымка!

Павел Спірын. "Ён усё яшчэ спрабуе змагацца".

Павел Спірын – беларускі палітычны блогер. Аўтар фільмаў «Грань» і «Айчым». Асуджаны на 4 з паловай гады калоніі па ч. 1 арт.  130 КК РБ (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці).

Піша жонка Паўла Ірына:

«Добры дзень. Пашу ўжо перавезлі ў Бабруйск, даслаў ліст, вось яго новы адрас, можа нехта захоча яму напісаць. Ён усё яшчэ спрабуе дужацца нават знаходзячыся ў зняволенні. Падрыхтаваў наглядную скаргу.  Гэта ўжо апошняя інстанцыя, куды можна яшчэ зьвярнуцца. Лістоў атрымлівае мала, толькі ад мамы, сябра і мяне».

Уладзімір Кніга.  "Веру, што хутка ўсё зменіцца".

Уладзімір Кніга - валанцёр Святланы Ціханоўскай, адстаўны прапаршчык АМАПа, які служыў амаль 10 гадоў. У апошні час працаваў кіроўцам смеццявоза.

Пасля затрымання Уладзіміра 4 чэрвеня пра яго не было ніякіх звестак. Толькі 8 чэрвеня стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ на Валадарскага ў Менску. Да гэтага часу невядома, што яму давялося перажыць падчас выкрадання. Абвінавачваецца па арт.342 і 364 КК РБ, «Справа Ціханоўскага».

«Я ўсё яшчэ веру, што хутка ўсё зменіцца, што людзі ў гэта таксама вераць, не губляюць надзеі на лепшую будучыню і працягваюць змагацца. Ведаю, што дадуць максімальна, але таксама ведаю, што зусім хутка мы ўсе будзем вольныя і я буду абдымаць сваіх дзяцей. Вельмі сумую па іх. Дзякуй вялікі за лісты, гэта важна.»


Пішыце лісты палітвязням. Для іх гэта вельмi важна!


Адрасы для лістоў: ІУ ВК-2, Магілёўская вобл., Бабруйск, 213800, Спірын Павел Мікалаевіч,
Гродна, турма-1, вул.  Кірава 1, 230023, Кніга Уладзімір Іванавіч.


Падтрымаць палітвязняў можна ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям