"Перажываю, калі ўсё новых і новых рабят заводзяць у турму. Калі нарэшце ў краіне справядлівасць возьме верх?!"
Аляксандр Леанідавіч Дабрыянік - актывіст, валанцёр у штабе Святланы Ціханоўскай.
Нам вядома, што Аляксандр атрымлівае зусім мала лістоў. У СІЗА займаецца самаадукацыяй, спортам заняцца не можа, бо мае праблемы з сэрцам. Кожны дзень ён чакае вестачак з волі, каб можна было хутчэй пачаць пісаць адказ.
Сябры, падтрымаем Аляксандра лістамі - для палітзняволеных гэта вельмі важна! Памятайце, што нашая абыякавасць, ці жаданне забыцца на падзеі апошняга году, граюць толькі на руку злачыннаму рэжыму. А вось салідарнасць і ўзаемная падтрымка ствараюць цуды.
Давайце зробім так, каб пакуты тысяч беларусаў не былі забытыя, каб тыя, хто знаходзіцца ў турмах, не страцілі надзеі!
Справядлівасць возьме верх у Беларусі, а ў турмах будуць сядзець злачынцы, а не сумленныя людзі!
Адрас для лістоў : СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.