«Па чым сумую - па свабодзе!..»

«Па чым сумую - па волі!.. Люблю я сесці на велік і ўвесь дзень накручваць да 100 км.  Яшчэ здымаць кахаю, потым адглядаць, мантаваць. Тут жа пішу вершы, магу нават вам на замову напісаць, толькі дайце тэму!:)»

Ліст Сяргея Лаўкайціса.

Сяргей Анатольевіч Лаўкайціс быў абвінавачаны ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 3 арт.  339 КК РБ (хуліганства).

Згодна з прад'яўленым абвінавачаннем Лаўкайціс 5 снежня 2020 года, у перыяд часу з 23.15 па 23.23 гадзін, знаходзячыся ў грамадскім месцы ў Жодзіне, учыніў наўмысныя дзеянні, якія суправаджаліся пашкоджаннем чужой маёмасці. Папярэдне падрыхтаваў у не менш чым 4 пластыкавых бутэльках лёгкаўзгаральную гаручую сумесь, якой наўмысна абліў гандлёвы кіёск "Табакерка" і падпаліў, у выніку чаго адбылося ўзгаранне.

Сяргея пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пра Сяргея Лаўкайціса зусім няшмат інфармацыі ў інтэрнэце, але ў лісце ён распавёў, што захапляецца фатаграфіяй, відэамантажам, а таксама любіць велападарожжы і чытаць/глядзець фантастыку.

Цяпер жа, як гаворыць сам Сяргей, увесь свой творчы патэнцыял ён аддае напісанню вершаў. Адзін з вершаў мы публікуем. Таксама Сяргей просіць напісаць яму ліст, расказаць нейкую гісторыю, ці проста даць тэму, на якую ён напіша для вас верш.

Верш Сяргея Лаўкайціса.

Чаго нам не хапае у жыцці?
Каб былі сыты ды абуты,
А можа ачунялі каб ныша пачуцці,
Нам не хапае ў свой час пакут?

Такой, што невялічкая зусім,
Але сабою ацвярозіць
І разумееш у жыцці сваім,
Патрэбна дзе было тармозіць

Любоў з каханнем лепш, канешне,
Але яны і песцяць нас:
Калі сарняк расце на пашне
Любоў не зрэжа яго ў час

Пакута з розумам не кара,
А настаўленне нам на лад
Любоў з пакутай калі пара,
Яны нібыта добры клад.


Сябры, выявіце салідарнасць, напішыце Сяргею і падтрымайце хлопца:

Адрас для лістоў: ВК №17, 213004, г. Шклоў, вул.  1-я Завадская, 8.

Таксама просім дасылаць лісты ў адказ палітвязняў у наш чат-бот.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям