Віншуем з народзінамі імяніннікаў жніўня. Частка 1

Віншуем з днём нараджэння палітзняволеных, якія нарадзіліся ў жніўні. Сотні беларусаў па-ранейшаму знемагаюць у турмах па ўсёй краіне. Нашая задача - вызваліць іх.
 
Адпраўце некалькі цёплых слоў тым, хто будзе сустракаць сваё свята ў халодных засценках.


Нашы імяніннікі ў жніўні. Частка 1:
 
Раман Багнавец - фігурант "Пінскае справы". Асуджаны па ч. 2 арт. 293 КК РБ на 6 гадоў пазбаўлення волі.
ВК 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8
 
Віталь Пракапчук - фігурант справы "аб масавых беспарадках" у Брэсце.
Асуджаны па ч. 2 арт. 293 КК РБ на 4 гады пазбаўленьня волі.
ВК 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
 
Дзмітрый Юркойць - жыхар Навагрудка.
Асуджаны на 1,5 гады абмежавання волі па арт. 391 КК РБ (абраза суддзі).
ВУАТ 45, 225073, Брэсцкая вобл., Камянецкі раён., в. Сушкі
 
Аляксей Караткоў - CEO-распрацоўшчык стартапа MakeML.
Асуджаны па арт. 342 КК РБ на 2 гады пазбаўленьня волі.
СІЗА-6, 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В
 
Арцём Мядзведскі - кухар-сушыст.
Асуджаны па арт. 342 КК РБ на 3 гады абмежавання волі.
ВУАТ 45, 225073, Брэсцкая вобл., Камянецкі раён, в. Сушкі
 
Аляксандр Троцкі - мінчанін. Асуджаны за замах на жыццё супрацоўніка МУС па арт. 362 КК РБ на 10 гадоў пазбаўлення волі.
ВК 17, 213004, Шклоў, 1-я Завадская, 8
 
Аляксандр Пушкін - вядомы беларускі мастак. Затрыманы за змяшчэнне партрэта Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы, аўтарам якога ён з'яўляецца, па арт. 130 КК РБ (распальванне нянавісці).
СТ 8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А
 
Эміль Гусейнаў - фігурант справы "аб інаўгурацыі".
Асуджаны па арт. 342 КК РБ, арт. 363 КК РБ і ч. 2 арт. 293 КК РБ на 5 гадоў пазбаўлення волі.
Турма 4, 212011, г. Магілёў, Крупскай, 99А
 
Ігар Лаптановіч - актывіст з Пружан, фігурант крымінальнай справы "карагодаў".
Затрыманы па арт. 342 КК РБ, ягоная жонка таксама фігуранта гэтай справы, яна пад падпіскай аб нявыездзе. У сям'і трое дзяцей.
СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх пагранічнікаў, 37
 
Ілля Смольскі - жыхар Брэста.
Асуджаны па арт. 370 КК РБ (зневажанне дзяржаўных сімвалаў) на 1 год абмежавання волі.
ВУАТ 26, 231724, Гродзенскі раён, в. Гіновічы, 1
 
Дар'я Данілава - мэнэджэрка TAM.BY, дырэктарка RocketData. Затрыманая ў рамках крымінальнай справы па ч. 2 арт. 243 КК РБ (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў).
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, Валадарскага, 2
 
Канстанцін Сінкевіч - жыхар Віцебска.
Асуджаны па арт. 369 КК РБ за каментарый у сацсетках на 2 гады абмежавання волі.
ВУАТ 17, Гомель, Барысенка, 13, к. 2
 
Уладзімір Кацюбка - жыхар Брэста. Фігурант справы аб блакіравання чыгуначных пуцей і развешванні пудзіл у Брэсце. Асуджаны па ч. 2 арт. 339 КК РБ на 1.5 гады пазбаўленьня волі.
СІЗА-6, 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В
 
Генадзь Казючыц - жыхар аграгарадка Лапічы.
Асуджаны па арт. 369 КК РБ на 2 гады абмежавання волі.
ВУАТ 6, 225886, Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Лушчыкі
 
Мікіта Траццякевіч - байкер з Мінска.
Асуджаны па арт. 364 КК РБ на 3 гады пазбаўленьня волі.
ВТ 8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А
 
Яўген Чарвінскі - мінчанін.
Асуджаны па арт. 364 КК РБ на 2,5 гады пазбаўленьня волі.
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, Валадарскага, 2
 
Аляксандр Івулін - футбаліст "Крумкачоў", журналіст Tribuna.com, аўтар Youtube - канала "ЧестнОК".
Затрыманы па арт. 342 КК РБ.
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, Валадарскага, 2
 
Мікалай Статкевіч - апазыцыйны палітык.
Быў затрыманы на этапе збору подпісаў па ч. 1 арт. 293 КК РБ, фігурант "Справы Ціханоўскага".
СІЗА-3, 246003, г. Гомель, Кніжная, 1А
 
Андрэй Хранкоў - мінчанін.
Асуджаны па арт. 364 КК РБ на 5 гадоў пазбаўлення волі.
ВК 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8
 
Кім Самусенка - актывіст, член Савета грамадскага руху "Дзея".
Затрыманы па арт. 342 КК РБ і па арт. 349 КК РБ (доступ да камп'ютарнай інфармацыі, які здзейсніла група асоб па папярэдняму згавору)
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, Валадарскага, 2
 
Міхаіл Добыш - жыхар Баранавічаў, да затрымання працаваў кіроўцам.
Асуджаны на 3 гады абмежавання волі па арт. 364 КК РБ.
ВУАТ 46, 213188, г.п. Круглае, Савецкая, 96
 
Падтрымаць палітзняволеных можна тут.

Дапамагчы аплаціць перадачы палітзняволеным можна тут.
 
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям