Віншуем з днём нараджэння імяніннікаў ліпеня. Частка 1

Віншуем з днём нараджэння палітвязняў, якія нарадзіліся ў ліпені. Сотні беларусаў па-ранейшаму знаходзяцца ў турмах па ўсёй краіне. Наша задача - вызваліць іх.

Адпраўце некалькі цёплых слоў тым, хто будзе сустракаць сваё свята ў халодных засьценках.

Нашы імяніннікі ў ліпені частка 1:

Дзяніс Болтуць - футбольны фанат МТЗ-РІПА.
Затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт.  342 КК РБ і па арт.  364 КК РБ.
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2

Лідзія Коршун - мадэратар тэлеграм-канала "Жодзіна для жыцця".
Лідзію затрымалі дома, дзе яна знаходзілася з паўтарагадовым дзіцем.  Яе абвінавачваюць у каардынацыі "дваровых" пратэстных рухаў.
СТ №8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А

Сяргей Рымша - жыхар Гродна.
Асуджаны на 3,5 гады па арт.  364 КК РБ і арт.  342 КК РБ.
ПК №17, 213004, Шклоў, 1-я Завадская, 8

Андрэй Расулаў - жыхар Гомеля.
Асуджаны на 3 гады зняволення за падзеі 9 жніўня.
ПК №15, 213105, Магілёў, п/о Вейна, Слаўгарадская шаша 183

Аляксандр Шаламіцкі – фігурант “Пінскай справы” – другая група.
Аляксандр знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, але 24 сакавіка яго затрымалі і змясцілі пад варту.  СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх пагранічнікаў, 37

Андрэй Севертака - прадпрымальнік, жыхар Гродна.
Асуджаны на 5,5 год калоніі па арт.  364 КК РБ.
Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1

Вікторыя Гранкоўская - былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі.
Была затрымана ў рамках крымінальнай справы па ч. 1 арт.  342 КК РБ.
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2

Вольга Залатар - актывістка і валанцёр.
Была назіральніцай на выбарах у 2020 годзе.
Мае пецярых непаўналетніх дзяцей.
Затрымана па арт.  361 КК РБ.
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2

Андрэй Любецкі - урач, 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай бальніцы №4 у Мінску сківічна-хірургам.
Быў валанцёрам ля ізалятара на Акрэсціна, мае чатырох дзяцей.
Прад'яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 368 КК РБ.
СТ №8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А

Іван Ракіць - жыхар Брэста.
Быў затрыманы за падзеі 9 жніўня і асуджаны па арт. 363 КК РБ на 2,5 гады зьняволеньня.
СІЗА-6, 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В

Віктар Іванцоў - жыхар Баранавіч.
Асуджаны па арт. 309 КК РБ на 2 гады зняволення.
СІЗА-6, 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В

Міхаіл Калішук - фігурант справы "Брэсцкіх пратэстаў".
Быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПа 10 жніўня ў Брэсце.
Асуджаны па ч. 2 арт.  293 КК РБ на 4 гады зьняволеньня.
СІЗА-6, 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В

Уладзіслаў Зіневіч - антыфашыст з Мінска.
Быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па арт.  342.1 КК РБ, асуджаны на 3 гады "хіміі".  ВУАТ №26, 231724, Гродзенскі раён, в. Гінавічы, 1

Аляксандр Міронаў - жыхар Мінска.
Асуджаны на 3 гады "хіміі" за марш на Курапаты.
ВУАТ №24, 230025, Гродна, Лідская, 29 б

Тамаз Піпія - футбольны фанат клуба «МТЗ-РІПА».
Быў затрыманы па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў па ч. 2 арт. 293 КК РБ.
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2

Дзмітрый Караткевіч - дырэктар прадстаўніцтва АТ "Grand medical group".
Асуджаны па арт.  364 КК РБ на 3 гады зьняволеньня.
ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п.  Віцьба

Сяргей Спарыш - актывіст партыі "Народная грамада".
Фігурант справы "Армія з народам", асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі.
СІЗА-6, 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В

Валерый Вішчэня - жыхар Мінска.
Затрыманы па арт.  342 КК РБ.
Валерый выхоўвае 3 дзяцей, у малодшага дзіцяці інваліднасць.
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2

Таццяна Канеўская - давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Вядомая актывістка.
Асуджаная нібыта за "масавыя беспарадкі" і план па "захопе будынкаў" на 6 гадоў пазбаўлення волі.  СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А

Ян Рымароў - жыхар Жлобіна.
Асуджаны па арт.  369 КК РБ на 2 гады "хіміі".
ВУАТ №48, 213765, Асіповічы, Сумчанка, 38

Людміла Чэкіна - генеральны дырэктар TUT.BY.
Была затрыманая 18 траўня ў межах крымінальнай справы, распачатай супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры па ч. 2 арт. 243 КК РБ.
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2


Аляксандр Захарэвіч - адміністратар навучальнага цэнтра.
Асуджаны па арт.  364 КК РБ на 2 гады калоніі.
ПК №17, 213004, Шклоў, 1-я Завадская, 8

Падтрымаць палітвязняў можна ТУТ.

Дапамагчы аплаціць перадачы палітвязням можна ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду