Віншуем з днём народзінаў імяніннікаў чэрвеня. Частка 2

Віншуем з днём нараджэння палітзняволеных, якія нарадзіліся ў чэрвені. Сотні беларусаў па-ранейшаму знемагаюць у турмах па ўсёй краіне. Нашая задача - вызваліць іх.

Адпраўце некалькі цёплых слоў тым, хто будзе сустракаць сваё свята ў халодных засценках.


Нашыя імяніннікі ў чэрвені. Частка 2:
 
Аляксандр Раентаў - мінчанін. Быў затрыманы на пачатку снежня, яго абвінавацілі па арт. 342 КК РБ і па арт. 363 КК РБ. Аляксандру прысудзілі 5 гадоў калоніі.
СІЗА-6, 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В
 
Сяргей Ярашэвіч - адмін ТГ-каналу "Армия с народом", муж палітзняволенай Антаніны Канавалавай. Асуджаны на 5,5 гадоў пазбаўлення волі.
СІЗА-6, 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В
 
Яўген Курганаў - мінчанін, спецыяліст па продажах. Асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі. Яўген - чалавек з інваліднасцю трэцяй групы.
Турма 4, 212011, г. Магілёў, Крупскай, 99А
 
Ігар Рудчык - мінчанін. Асуджаны на 4 гады калёніі па ч.2 арт. 293 КК РБ.
Турма 4, 212011, г. Магілёў, Крупскай, 99А
 
 
Акіхіра Гаеўскі-Ханада - актывіст анархісцкага руху. Сын супрацоўніцы японскай амбасады і беларуса. Лаўрэат спецыяльнага фонду па падтрымцы здольных вучняў і студэнтаў.
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, Валадарскага, 2
 
Арцём Баярскі - 19-гадовы студэнт другога курса хімфака БДУ.
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, Валадарскага, 2
 
Валерый Лаза - жыхар Светлагорска. Быў затрыманы 1 красавіка 2021 года за каментарый у "Аднакласніках" у адрас супрацоўніка ДПС ДАІ РАУС. Прыгавораны да 2,5 гадоў "хіміі".
ВУАТ 29, 230415, Валкавыск, Ракасоўскага, 118
 
Антаніна Канавалава - давераная асоба Святланы Ціханоўскай. Асуджана на 5,5 гадоў калёніі.
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, Валадарскага, 2
 
Ілля Фрэнь - мінчанін. Асуджаны па арт. 364 КК РБ да 4 год калоніі.
ВК 1, 211440,Наваполацк, Тэхнічная, 8
 
Аляксей Сцерлікаў - інжынер-будаўнік. Прыгавораны да 4 год калоніі.
Турма 4, 212011, г. Магілёў, Крупскай, 99А
 
Дзяніс Урад - капітан Генштаба Узброеных Сіл. Па інфармацыі праўладных СМІ, 14 сакавіка на дзяжурстве Дзяніс Урад сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных спраў міністру абароны і "адаслаў польскаму тэлеграм-каналу". Вярхоўны суд прыгаварыў Дзяніса Урада да 18 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за "здраду дзяржаве" (ч. 2 арт. 356 КК). Яго таксама пазбавілі звання.
ВК 1, 211440,Наваполацк, Тэхнічная, 8
 
Ян Фалькін - мінчанін. Яго затрымалі 30 верасня. Пасля прад'явілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках).
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, Валадарскага, 2
 
Віктар Таўгень - жыхар Маладзечна. Асуджаны па ч. 1 арт. 342 КК РБ (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
ВУАТ 45, 225073, Брэсцкая вобл., Камянецкі раён, в. Сушкі
 
Егор Канецкі - студэнт, член "Задзіночання беларускіх студэнтаў", актывіст "Свободного профсоюза".
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, Валадарскага, 2
 
Ірына Счастная - актывістка, рэдактарка папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх "Мая краіна Беларусь".
Турма 4, 212011, г. Магілёў, Крупскай, 99А
 
Аліна Войцех - жыхарка Мачулішчаў. Затрымалі 29 лістапада і пасля абвінавацілі ў гвалце над міліцыянерам. Асуджаная на 2 гады калоніі.
СТ 8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А
 
Павел Юхневіч - актывіст" Европейской Беларуси", быў адным са стваральнікаў і актыўным удзельнікам апазіцыйнага руху "Зубр". Асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі.
Турма 4, 212011, г. Магілёў, Крупскай, 99А
 
Дзмітрый Фурманаў - член ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Затрыманы падчас выбарчага пікету ў Гародне 29 траўня пры зборы подпісаў. Асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі.
Турма 1, 230023, Гродна, Кірава, 1
 
Падтрымаць палітзняволеных можна тут.

Дапамагчы аплаціць перадачы палітзняволеным можна тут.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям