Свой дзень народзінаў у турмах на гэтым тыдні сустракаюць палітвязні.
Аляксей Кудзін - беларускі баец ММА, шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе. Станіслаў Паўлінкавіч - актывіст з Магілёва.
Яўген Прапольскі - быў абвінавачаны па ч. 2 арт. 293 КК і асуджаны на 8 год пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Ілля Патрушаў - удзельнік акцыі пратэсту ў Жлобіне 9 жніўня.
Вячаслаў Рагашчук - затрыманы і моцна збіты ў Пінску. Прыгавораны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Эдуард Жданко - жыхар Баранавіцкага раёна, асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі.
Вольга Клімкова была спынена супрацоўнікамі ДАІ ў Магілёве 24 лістапада 2020 года. У аўтамабілі жанчыны выявілі больш за 800 экзэмпляраў незарэгістраванай газеты "Магілёўскія весці".
Эдуард Кудынюк - непаўналетні жыхар Брэста, асуджаны на 3 гады выхаваўчай калоніі.
Аляксандр Французаў - дальнабойшчык са Жлобіна, прыгавораны да 4 гадоў калоніі.
Аляксандр Галкоўскі - малодшы навуковы супрацоўнік, загадчык чарнобыльскага сектара аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.
Павел Яіцкі - жыхар Мінска, затрыманы 17 чэрвеня ў рамках крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Дзмітрый Канеўскі - сын палітвязні Таццяны Канеўскай, прысуджаны да 3 год пазбаўлення волі.
Сяргей Дубік - быў затрыманы ў Іванава Брэсцкай вобласці, прад'яўлены абвінавачанні па арт. 369 і па ч. 1 арт. 367 КК РБ.
Арцём Пархамовіч - супрацоўнік "Белтэлекама", затрыманы 22 кастрычніка 2020 года пасля ператрусу ў сваёй кватэры. Яго змясцілі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачанні ў перадачы асабістых звестак міліцыянтаў тэлеграм-каналам.
Сябры, гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрас для лістоў глядзіце на сайце ПЦ “Вясна” і dissidentby.com. Не забывайце, што лісты з волі вельмі важныя! Беларусам у зняволенні вельмі патрэбны вашы словы падтрымкі.
Сабраць палітвязня на этап, купіўшы самае неабходнае, можна тут.