Віншуем з днём нараджэння імяніннікаў 22-28 лістапада

Свой дзень нараджэння ў зняволенні на гэтым тыдні сустракаюць палітвязні.

Аляксандр Сузько - жыхар Мазыра, футбольны фанат, затрыманы 4 мая з дапамогай ГУБАЗіК і САХР.

Дзмітрый Карабейнік - жыхар Маладзечна, асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі.

Пётр Грэцкі - фігурант крымінальнай справы, узбуджанай за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 6 верасня ў Гродне.

Ян Дайліда - фігурант крымінальнай справы, узбуджанай за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў Гродне.

Іван Дуброўскі - фігурант крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, Гродна.

Георгій Васіленка - прадпрымальнік з Гомеля.

Таццяна Ласіца – актывістка і праваабаронца з Рэчыцы, валанцёрка Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Аляксандр Бабіч - жыхар Брэста. Згодна з матэрыяламі справы мужчына нанёс сілавіку Русілаву "фізічны боль і маральныя пакуты". Прыгавораны да 3,5 гадоў калоніі.

Раман Канановіч -праграміст, асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Юлія Сырых - валанцёрка фонду "Краіна для Жыцця".

Дзяніс Ядзевіч - затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі Андрэя Зельцэра.

Сяргей Бушык - затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі Андрэя Зельцэра.

Андрэй Кудзік - актывіст з Вілейкі.

Сяргей Трацюк - жыхар Брэста, да зняволення працаваў токарам.

Сябры, гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрас для лістоў глядзіце на сайце ПЦ “Вясна” і dissidentby.com. Не забывайце, што лісты з волі вельмі важныя! Беларусам у зняволенні вельмі патрэбны вашы словы падтрымкі.

Сабраць палітвязня на этап, купіўшы самае неабходнае можна 
тут.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям