Віншуем з днём нараджэння імяніннікаў 27 снежня - 2 студзеня

Свой дзень народзінаў у турмах на гэтым тыдні сустракаюць палітвязні.

Андрэй Хвескавец - фігурант справы аб масавых беспарадках, узбуджанай па выніках падзей у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня.

Дзяніс Краўчук - дальнабойшчык, затрыманы па справе «аб захопе ўлады» разам Аляксандрам Фядутам, Рыгорам Кастусёвым і Юрыем Зянковічам.

Уладзімір Кацкель - жыхар Мінска, асуджаны на 5 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 КК РБ.

Руслан Ліннік - беларускі YouTube-блогер, які з 2020 года рабіў ролікі на грамадска-значныя і палітычныя тэмы.

Мікалай Папека - паэт і пчаляр з Пружан, фігурант «брэсцкай справы карагодаў».

Андрэй Кузьнечык - незалежны журналіст, працуе на «Радыё Свабода».

Ілля Валавік - антыфашыст, асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Сяргей Бекман - асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі за каментар у «Аднакласніках».

Ягор Сугойдзь - аўтаслесар з Мінска, затрыманы па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Іван Дацішын - 21-гадовы студэнт чацвёртага курса факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ.

Валерыя Касцюгова - палітолаг, аналітык, заснавальнік і рэдактар ​​сайта экспертнай супольнасці «Наша думка».

Данііл Касцюкевіч - затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Павел Севярынец - апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік.

Аляксандр Бабкін - жыхар Гродна, абвінавачаны па крымінальнай справе аб абразе прэзідэнта.

Аляксандр Жыхарэвіч - двойчы асуджаны па арт. 369 КК РБ і арт. 364 КК РБ агульным тэрмінам на 2 гады і 8 месяцаў абмежавання волі.

Вадзім Луковіч - мінчук, абвінавачаны адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ.

Міа Міткевіч - менеджэр у сацыяльна-культурнай сферы з Мінска, арт-дырэктар івэнт-агенцтва Nuestro Amor.

Мікіта Дранец - жыхар Бярозы, затрыманы ў межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху з Брэсцкай вобласці.

Ігар Санкевіч - жыхар Вілейкі, затрыманы 11 лістапада 2021 года.

Ілля Таўкач - жыхар Мінска, абвінавачаны па арт. 342 КК РБ.

Аляксандр Жданаў - жыхар Віцебска, якога абвінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады.

Аляксандр Багданаў - дыджэй з Мінска (Papa Bo), арт-менеджэр, супрацоўнічае з культурным цэнтрам «Корпус».

Міхаіл Лупаносаў - брат экс-супрацоўніка ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава, які падчас службы супрацоўнічаў з ініцыятывай BYPOL, а ў снежні 2020 года з'ехаў ва Украіну.

Сябры, гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрас для лістоў глядзіце на сайце ПЦ “Вясна” і dissidentby.com. Не забывайце, што лісты з волі вельмі важныя! Беларусам у зняволенні вельмі патрэбны вашы словы падтрымкі.

Сабраць палітвязня на этап, купіўшы самае неабходнае, можна 
тут.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям