Віншуем з днём нараджэння імяніннікаў 29 лістапада - 5 снежня

Свой дзень нараджэння ў зняволенні на гэтым тыдні сустракаюць палітвязні.

Ірына Леўшына - дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Аліна Муратава - арыштаваная ў зале суда за перфомансы з манекенамі ў выглядзе супрацоўнікаў міліцыі.

Ганна Баран - жыхарка Пружан, фігурантка "карагоднай справы".

Данііл Калеснікаў - непаўналетні, 9 жніўня выйшаў на вуліцу разам з бацькам.

Уладзімір Аляксееў - жыхар Баранавіч.

Станіслаў Міхайлаў - фігурант "Пінскай справы", быў моцна збіты пры затрыманні.

Дзмітрый Дубкоў - 28-гадовы дальнабойнік. У ноч з 10 на 11 жніўня прысутнічаў на акцыі пратэсту каля станцыі метро "Пушкінская".

Андрэй Гарбуноў - абразіў маёра Бабруйскага РУУС.

Аляксандр Храпко - жыхар Брэста, фігурант брэсцкай "справы карагодаў".

Сяргей Непагадзь - быў затрыманы ў РФ, пасля вызвалены ў верасні 2021 года, затрыманы паўторна ў РБ і чакае суда.

Андрэй Сцепанькоў - жыхар п. Ільіч, Рагачоўскага р-на.

Дзмітрый Буневіч - жыхар Брэста, фігурант "справы карагодаў".

Уладзімір Ганчароў - фігурант "карагоднай справы". Быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК разам з сям'ёй (жонкай і дзецьмі 5 і 8 гадоў). Жонку з дзецьмі адпусцілі пасля 8-мі гадзін допыту.

Сябры, гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрас для лістоў глядзіце на сайце ПЦ “Вясна” і dissidentby.com. Не забывайце, што лісты з волі вельмі важныя! Беларусам у зняволенні вельмі патрэбны вашы словы падтрымкі.

Сабраць палітвязня на этап, купіўшы самае неабходнае можна 
тут.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям