Свой дзень народзінаў у турмах на гэтым тыдні сустракаюць палітвязні.
Юрый Касцюк - ішоў з сябрамі каля гасцініцы "Маладзёжная" і зачапіў "дзяржаўны" сцяг.
Уладзімір Міхалка - жыхар Рэчыцы, непахвальна выказваўся ў адрас "прэзідэнта".
Сяргей Розум - фігурант чыгуначнай справы. Размясціў дрот паміж рэйкамі, стварыўшы фальшывы сігнал.
Ягор Міхайлаў - мінчанін, асуджаны на 10 гадоў узмоцненага рэжыму па справе аб падпале танка Т-72 у ваенным эшалоне на чыгуначнай станцыі ў Сцяпянцы, кінуў у яго "кактэйль Молатава" ноччу 31 студзеня.
Уладзіслаў Крук - сцэнограф, супрацоўнічаў з культурным цэнтрам "Корпус". Асуджаны за акцыі пратэсту.
Яўген Хар'янаў - жыхар Жлобіна. Асуджаны за блакаванне дарог 9 жніўня 2020 года.
Іван Курыленка - жыхар Кармянскага раёна. Асуджаны за рэпосты з асабістымі звесткамі аб супрацоўніках МУС.
Віталь Лойка - быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Максім Сарычаў - жыхар Слоніма. Асуджаны за абразу на адрас супрацоўніка МУС. Юзаф Немера - пенсіянер, жыхар Гродна. Удзельнічаў у маршы пратэсту ў Гродне 6 верасня і абараняў жанчыну ад жорсткіх дзеянняў АМАПа.
Сябры, гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрас для лістоў глядзіце на сайце ПЦ “Вясна” і dissidentby.com. Не забывайце, што лісты з волі вельмі важныя! Беларусам у зняволенні вельмі патрэбны вашы словы падтрымкі.
Сабраць палітвязня на этап, купіўшы самае неабходнае можна тут.