Ліст Дзмітрыя Казлова.
«З навінамі зусім нядобра стала, ведаю пра лісты-памілаванні, мяне такі варыянт не задавальняе. Перадай там, каб кожны рабіў тое, што ў яго сілах, і не думайце аб немагчымым, справімся!»
Актывіст Дзмітры Казлоў, больш вядомы як блогер "Шэры Кот", актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэстаў супраць інтэграцыі з Расіяй зімой 2020 года. За ўдзел, стрымы і заклікі стаў тады рэкардсменам па колькасці сутак адміністрацыйнага арышту: яму прысудзілі 120 сутак.
Быў затрыманы 10 чэрвеня 2020 года разам з актывістамі «Еўрапейскай Беларусі».
25 мая 2021 года суддзя Ірына Ланчава вынесла прыгавор Дзмітрыю: 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Зміцер з'яўляецца сіратой, што значна ўскладняе яго знаходжанне ў калоніі, таму што спатканне і пасылкі пакладзены толькі ад сваякоў зняволенага.
У такіх умовах вельмі важна атрымліваць хаця б лісты! Калі ласка, падтрымайце блогера!
Адрас для карэспандэнцыі: ВК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1.