Нам паступае інфармацыя аб беспрэцэдэнтным ціску на палітвязня Сяргея Верашчагіна.
Сяргей ужо доўгі час пазбаўлены абсалютна ўсяго: лістоў, спатканняў з маці, перадач, бандэроляў. За што ў адносінах да яго ўжываюць такія жорсткія дысцыплінарныя меры, мы не ведаем. Зразумела адно – рэжым працягвае ламаць і забіваць беларусаў.
Пасля таго, як на волю патрапіў ліст Сяргея Верашчагіна, дзе ён падрабязна апісаў рэальнае становішча рэчаў, за ім усталявалі татальны кантроль. Не, гэта не жоўтая бірачка на робе. Сяргей пастаянна знаходзіцца пад наглядам спецыяльна навучаных людзей. Калі Сяргей не сядзіць у ШІЗА – ён увесь час пад наглядам відэакамер у сваёй адзіночцы і пад татальным наглядам супрацоўнікаў.
Па нашых дадзеных стан здароўя Сяргея Верашчагіна па-ранейшаму жахлівы. Мінімальнае абследванне, якое яму правялі, нічога істотна не змяніла. Сяргей слепне. А вось на думку супрацоўнікаў калоніі, ён “проста выдумляе сабе хваробы і тое, што ў яго практычна не рухаецца правая частка цела”.
Падзеі 2020-2021 гадоў паказалі ўсю мярзотнасць рэжыму лукашэнкі. Таксама яны паказалі ўсю мярзотнасць тых, хто служыць гэтаму злачыннаму рэжыму. У будучыні іх дзейнасць будзе па вартасці ацэненая правасуддзем. Нагадваем, што катаванні і бесчалавечныя зносіны не маюць тэрміну даўнасці. Адказаць прыйдзецца.