Улада Савіна арыштавалі ў Віцебску 8 красавіка 2021 года. Ён быў этапіраваны ў Мінск і цяпер знаходзіцца ў СІЗА № 1. На волі Улада чакае яго жонка Кацярына. Вось яе гісторыя.
Мой муж Улад Савін - блогер, паэт і пісьменнік. У 2020 годзе ён быў сябрам ініцыятыўнай групы ў штабе Віктара Бабарыкі, актыўна збіраў подпісы. З'яўляецца дэлегатам збору «Сход».
З Уладам мы пазнаёміліся ў 2018 годзе, а 24 жніўня 2019 года сталі сям'ёй.
У яго ёсць двое дзяцей ад першага шлюбу: 20-гадовы сын Арцём і дачка Сафія, якой 11 гадоў. Улад вельмі любіць дзяцей, у дачкі душы не чае. Сын ведае аб сітуацыі з бацькам і гатовы дапамагаць нам. Дачкі пакуль не казалі дзе ён (яна маленькая).
Улад выказваў пункт гледжання адносна падзей, якія адбываюцца ў краіне ў сваім блогу ў Інстаграм (аўдыторыя амаль 10 000 падпісчыкаў). Мусіць таму ён і патрапіў у поле зроку сілавых структур.
Улада арыштавалі ў Віцебску 8 красавіка. Далей ён быў этапіраваны ў Мінск. Калі яго арыштавалі, ён быў са мной, мы гулялі.
На дадзены момант ён з'яўляецца падазраваным па артыкулах 342 частка 1, 2 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і 209 частка 4 («Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры») .
Па 209 артыкуле справа цягнецца з 2016 года, калі Улад рабіў тэлепраект з тэлеканалам АНТ. Ён першапачаткова праходзіў пацярпелым, потым сведкам. Справу закрывалі, а ў жніўні 2020-га рэзка аднавілі. У снежні ён стаў абвінавачаным, на падставе чаго Улада арыштавалі па прыездзе з Санкт-Пецярбурга ў Віцебск.
4 траўня стала вядома, што Улад з'яўляецца падазраваным яшчэ і па артыкуле 342. На дадзены момант ён знаходзіцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.
Пакуль ідзе следства. Улад яшчэ не даваў паказанні па новым артыкуле. Як чакаецца, будзе шмат допытаў па пастах і відэа ў яго Інстаграм. З ім бачыцца адвакат. Мне спатканняў не даюць.
Галоўная складанасць для мяне сёння - гэта аплата адваката і перадач.
Каб дапамагчы родным Улада, вы можаце:
Кацярына Савіна будзе ўдзячная любой дапамозе ад неабыякавых беларусаў.

- Замовіць візуалізацыю асабістага або бізнес акаўнта ў Інстаграм Кацярыны Савінай
- Набыць у інтэрнэт-краме зборнік вершаў Улада «Паэзія навылёт» і аповесць «Амбідэкстр»
- Проста напісаць Уладу ліст са словамі падтрымкі ці апошнімі навінамі (220030, г. Мінск, СІЗА-1, Валадарскага, 2)