Серада добрых спраў. Максім Максімаў

Максім Максімаў жыў у Магілёве і не цікавіўся палітыкай да жніўня 2020. У дзень выбараў ён трапіў у катавальню на Акрэсціна, а пасля выхаду на волю быў вымушаны экстранна з’ехаць з Беларусі.
 
Вось яго гісторыя.

Я быў студэнтам у Беларусі. Вучыўся ў Магілёўскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы на 4-ым курсе. Я быў абсалютны апалітычны – мой погляд на тое, што адбываецца ў краіне, змяніла Акрэсціна, куды я трапіў 9 жніўня.
 
Там шакавала абсалютна ўсё. Кроў на падлозе, сінія хлопцы і дзяўчаты, запоўненыя камеры, у якіх немагчыма было знаходзіцца, жаночыя крыкі аб дапамозе з-за сцяны – на гэта яны атрымлівалі вядро з хлёркай. Пасля ўсяго пабачанага маё жыццё больш не стане такім, як было…

Мне параілі з’ехаць з Беларусі. Да гэтага было шмат “просьбаў” сустрэцца са мной і тэлефанаванні. Канешне, я вырашыў ні ў якім разе ні з кім не сустракацца.

Пасля гэтага мне прыйшлося экстранна, з адным заплечнікам, выехаць. Я прыехаў праз фонд “Дапамога”, які дапамог мне легалізавацца ў Літве. Самым складаным у Вільні было адысці ад стрэсу, які я атрымаў за апошнія дні ў Беларусі. Мушу сказаць, што ўсе літоўцы, з якімі пазнаёміўся, былі добрымі і падтрымлівалі мяне.

Я рабіў гадзіннікі на розныя тэматыкі, яшчэ калі быў у Беларусі. А ўжо калі прыехаў у Літву, падумаў, што гэта тэма будзе тут вельмі актуальнай. Пакуль прадаваў сваю прадукцыю толькі праз лакальныя чаты. Гадзіннікі, якія я раблю, – гэта пэўнае пасланне для ўсіх беларусаў, яны нагадваюць, што перамога блізка. 

Сумую больш за ўсё я, канешне, па сям’і і сябрам. Я хачу верыць, што ўсе мы вернемся дадому зусім-зусім неўзабаве… 

Жыве Беларусь! 

Каб падтрымаць Максіма Максімава, можна набыць гадзіннік яго вытворчасці. Гэта можна зрабіць у Вільні або замовіць анлайн і атрымаць у любым пункце свету. Паглядзець прыклады можна тут

Калі вы хочаце, каб мы распавялі вашу гісторыю, напішыце нам у сацсетках: 
Падтрымаць палітвязняў можна ТУТ.
 
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду