Мікалая Шэметава затрымалі 21 снежня на парозе школы, куды ён заводзіў сваю дачку. Быў праведзены вобшук у яго кватэры, аўтамабілі, офісе. Следчыя канфіскавалі ноўтбук, тэлефон і працоўны жорсткі дыск. Пры гэтым адмовіліся пакінуць яго жонцы пастанову на вобшук, на арышт, іншыя копіі дакументаў на вобшук і выемку. 31 снежня Мікалая Шэмета абвінавацілі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодекса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Зараз ён утрымліваецца ў СІЗА № 1 у Мінску.
Мікалай Шэметаў – шматдзетны бацька (малодшы сын нарадзіўся, калі ён ужо знаходзіўся ў СІЗА). Вы можаце падтрымаць сям’ю Мікалая, калі купіце кветкі ў яго гандлёвым пункце ў Мінску па адрасе: вуліца Матусевіча, 2 – будынак крамы “Біруза”.
Расказвае яго жонка Ксенія.
У нас трое агульных дзяцей (дачка васьмі год, сын шасці год і двухмесячны сын, які нарадзіўся, калі Мікалай ужо быў у зняволенні). Таксма ў мяне ёсць старэйшая дачка ад першага шлюбу. Дзеці перажываюць адсутнасць таты па-рознаму. Сын проста малюе яму карціны і чакае, калі ён вернецца з падарункамі (ён жа хутка вернецца і ўсё будзе добра). Але сын больш прывязаны да мяне, як і старэйшая.
Складаней за ўсё сярэдней дачцэ – Васілісе. Яны з татам былі адным цэлым. Муж вадзіў яе ў школу, забіраў адтуль, клаў спаць, чытаў кнігі, расказваў казкі, усё абсалютна рабілі разам…Нават на працу хадзілі, дзе Коля яе вучыў, як яны смяяліся, “на бухгалтара”. Яна начамі спіць дрэнна. Я нават узяла маленькага сабачку, якога яна вельмі прасіла, каб адцягнуць увагу, але гэта не вельмі дапамагае.
Муж прасіў адразу не расказваць праўду (чаму ён не дома). Доўга прыдумвалі, што з’ехаў на Паўночны полюс… Але літаральна нядаўна я ўсё ж расказала ім праўду без дазволу мужа. Дзеці адразу напісалі лісты тату. Думаю, што ён там будзе плакаць ад іх творчасці. Просяць адвезці на Валадарскага і паказаць месца, дзе знаходзіцца тата.
Арышт мы не перажылі напэўна дагэтуль… У нашай краіне зараз, калі цябе арыштавалі, то ты сапраўды вельмі цудоўны чалавек. Ды і ўпэўнена, што гэта сітуацыя максімум да канца года… Я ўсё ж такі эканаміст і крыху бізнесмен, бачу сітуацыю навокал.
Цяжка ўсведамляць, што ў турмах знаходзяцца тысячы палонных. Страх – ад беззаконня вакол. А ў плане жыцця не так цяжка ўжо. Прыйшлося адаптавацца. Ды і калі навокал столькі аднадумцаў, то ўсё здаецца лягчэй.
Вобшук быў без дзяцей. Муж якраз завёў дачку ў школу, яго затрымалі і прыйшлі з вобшукам. Дзецям цяжкавата без іх ноўтбука, які чамусьці вельмі спатрэбіўся СК. Там нават у гісторыі браўзера толькі мульцікі, але ўжо 3 месяца яго правяраюць…
Камунікацыя з мужам ідзе толькі праз адваката. Учора прыйшоў другі ліст ад яго. Нават не ліст, а паштоўка. Ён здаецца не сумуе і трымаецца малайцом. Пра ўмовы мала што вядома. Ведаю, што камера вялікая, што ён адзіны палітычны…
На пачатку вясны ў камеры хварэлі амаль усе. Я перадавала яму скрыню лімонаў і часнаку, таму што муж сказаў, што яны круцейшыя за цыгарэты. Бывалі сітуацыі, калі завезла перадачу, а вечарам званок з незнаёмага нумара. Дзяўчына перадае прывітанне ад Мікалая – хадзіла на сустрэчу са сваім мужам, а ён прадыктаваў мой нумар і папрасіў перадаць, што з Шэметавым усё добра, перадачу атрымаў, кахае і сумуе.
Калі будзе суд, пакуль невядома. Вельмі прыблізна напрыканцы чэрвеня.
Нам дапамагае мама, дапамагаюць родныя, дапамагюць працаўнікі. Шмат людзей прыходзяць у краму і перадаюць цёплыя пажаданні. Гэта дапамагае трымацца на плаву і бачыць, што сапраўды мы ўсе разам.
За гэты год свядомасць людзей змянілася. Упэўнена на 100% - усё будзе добра! Інакш проста не можа быць!
Падтрымаць сям’ю Мікалая Шэметава можна купляй кветак у Мінску ў краме па адрасе: вул. Матусевіча, 2 – будынак крамы “Біруза”
Калі вы хочаце, каб мы расказалі вашу гісторыю, напішыце нам у сацсетках:
Падтрымаць палітзняволеных можна ТУТ.