«Я паціху ссоўваюся на поўдзень... Тут не так шмат магчымасцяў пісаць. Затое я пішу пры сонцы! І магу паглядзець на дрэвы проста з акна. І дворык «лакальнага ізаляванага памяшкання» ў пяць разоў большы за дворык Валадаркі».
Ліст ад Сцяпана Латыпава.
Сцяпан Латыпаў – арбарыст (спецыяліст па абслугоўванні дрэў і догляду за імі як за індывідуальнымі арганізмамі), дырэктар кампаніі «Беларба», жыхар дома каля «Плошчы Перамен» у Мінску.
Быў схоплены 15 верасня 2020 года ў двары па вуліцы Чарвякова. Падчас ператрусу яго збілі супрацоўнікі МУС. Праз некалькі дзён па ТБ паказалі сюжэт, у якім Латыпава абвінавачвалі ў планах атручэння сілавікоў з дапамогай рэдкіх хімікатаў. Праўда, падчас судовага працэсу гэтыя звесткі ўжо не фігуравалі.
На адным з паседжанняў суда Сцяпан Латыпаў праткнуў сабе шыю ручкай - на адчайны крок ён пайшоў з-за бесперапынных здзекаў з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіКу. З лякарні ў той жа дзень яго зноў перавялі ў турму.
Суддзя Аляксандр Волкаў прысудзіў Сцяпана Латыпава да 8 год і 6 месяцаў зняволення ў калоніі строгага рэжыму і штрафу ў памеры 300 базавых велічыняў. Сцяпана этапавалі ў «Ваўчыныя норы» – ПК-22 у Івацэвіцкім раёне, сумна вядомую жорсткімі ўмовамі ўтрымання. Яна размешчана недалёка ад аграгарадка Даманава проста ў лесе.
Сябры, калі ласка, напішыце мужнаму беларусу Сцяпану Латыпаву. Ён не схіліў галавы перад дубінкамі паліцаяў і карнікаў, зведаў турэмныя катаванні, з гонарам прайшоў "самы справядлівы суд у свеце". Сёння ён можа толькі чакаць вызвалення і яшчэ адказваць на нашы з вамі лісты. Яму, які так шмат дапамагаў, зараз самому патрэбна дапамога і падтрымка.
Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў.
Адрас для лістоў: ВК №22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20.