Максім Аляксандравіч Знак у 2004 годзе атрымаў дыплом юрфака БДУ з адзнакай, таксама скончыў аспірантуру БДУ і абараніў навуковую дысертацыю на тэму "Дыпазітыўнасць дагаворнай адказнасці ў грамадзянскім праве", з прычыны чаго ў 2009 годзе Максіму была прысвоена навуковая ступень кандыдата юрыдычных навук. У дадатак да навуковай ступені ў галіне права, валодае ступенню магістра бізнес адміністравання (Executive MBA), атрыманай у Універсітэце Казьмінскага (Варшава, Польшча).
Ён актыўна займаецца спортам, бегае на доўгія дыстанцыі, захапляецца трыятлонам. Таксама грае на гітары і выконвае аўтарскія песні. Нейкі час ён выступаў на фестывалях "Бардаўская восень" і "Бардаўская вясна".
У маі 2020 года адвакат пазнаёміўся з Віктарам Бабарыкам і заняўся юрыдычным напрамкам працы яго штаба.
Затрыманы 9 верасня 2020. У кватэры Максіма Знака адбыўся ператрус, было прад'яўлена абвінавачанне па ч. 3 арт. 361 КК РБ (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). З-за нязгоды з абвінавачваннямі адвакат аб'явіў галадоўку.
11 лютага стала вядома, што Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай прад'явілі новыя абвінавачанні: змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве ім (ч. 1 арт. 361-1 КК) .
Сябры, падтрымаем Максіма Знака лістамі! Памятайце, што для палітвязняў гэта важна!
Адрас для лістоў: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.