Аповед нашых чытачоў пра валанцёра Фонда Антона Сташэўскага.
“З палітвязнем Антонам Сташэўскім я пазнаёмілася сёлета ўвесну. Калі мы сустрэліся ўпершыню, ён быў апрануты ў цішотку “Краіна для Жыцця”.
Антон жыў са сваёй сям’ёй, а гэта жонка і двое цудоўных дзетак, у невялікім пакоі ў інтэрнаце, але ён гэтага не саромеўся і пачаставаў мяне кавай. Гэта цудоўны чалавек з добрым сэрцам і адкрытай душой. Ён хацеў дапамагаць людзям і быў гатовы рабіць гэта соднямі без перапынку. Ён ніколі не адмаўляў, калі трэба была дапамога. Ён быў чулы і заўсёды верыў у нашу Новую Беларусь.

Вельмі горка ўсведамляць, што за дапамогу людзям чалавека трымаюць за кратамі.
Пасля таго, як мой арышт скончыўся, родныя і сябры распавялі, як ім дапамагалі супрацоўнікі фонду “Краіна для Жыцця”. Дзякуй вам за вашу дапамогу. Мы памятаем, што вы зрабілі для нас”.
“Добры дзень. Хачу распавесці пра Антона. Я ведаю яго як вельмі спагадлівага і лагоднага чалавека. Бачыла яго толькі аднойчы, у асноўным, мелі зносіны праз ліставанне, але гэтага было дастаткова, каб зразумець, што Антон цудоўны чалавек.
Ён дапамагаў майму брату, калі той знаходзіўся на Валадарцы да перавода ў Гомельскае СІЗА. Антон доўга насіў яму прадукты, за што я вельмі ўдзячная. Брат добра яго запомніў і неаднаразова прасіў перадаць Антону асабістую падзяку. А потым я даведалася, што Антона забралі, ды яшчэ і па такім артыкуле! (Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці.) Гэта, увогуле як? За прадуктовую дапамогу?
Зараз сам Антон стаў вязнем сумлення і трапіў у тую ж камеру на Валадарцы, дзе сядзеў мой брат. Шчыра кажучы, я ў шоку ад таго, што адбываецца, таму што ў нас цяпер дапамога людзям - гэта крымінальнае злачынства, у той час як усялякія алкаголікі, выкідаючы маленькіх дзяцей з вакна, атрымоўваюць усяго некалькі год “хіміі”.
Сябры, калі ласка, падтрымайце валанцёраў фонду “Краіна для Жыцця” лістамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага 2. Салідарнасць - наша сіла!