"Паводзіць сябе няправільна". Ліст ад Сафіі Малашэвіч

Сафія Малашэвіч дзеліцца сваім досведам знаходжання ў турме.

«Зноў у ШІЗА, прычын ніхто не тлумачыць, усё стандартна, паводжу сябе няправільна, кажуць. Лістоў няма зусім, толькі ад мамы і тое рэдка. Працягваю чакаць і верыць, усё абавязкова наладзіцца.»

Сафія Малашэвіч - палітвязнічка. Першы раз была затрымана 6 верасня на акцыі пратэсту «Марш адзінства», падчас якой яна балончыкам з фарбай малявала на паверхні шчытоў спецыяльных сродкаў загароды. Яна стала падазронай па крымінальнай справе па арт. 342 КК РБ і ч. 2 арт. 339 КК РБ.

Тады Сафію Малашэвіч адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, але зноў затрымалі 26 лістапада і змясцілі пад варту. "Самы справядлівы суд у свеце" вынес прысуд: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Сябры, давайце падтрымаем Сафію лістамі.

Памятайце, што для палітвязняў гэта вельмі і вельмі важна!

Дапамагчы палітвязням фінансава.

Сабраць прадукты харчавання палітвязню анлайн.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям