Валанцёр Юлія Сырых: "Усё будзе добра, нягледзячы ні на што".

9 ліпеня стала вядома пра затрыманне валанцёраў Фонда "Краіна для Жыцця". Гэтыя людзі апынуліся за кратамі не праз злачынства, а праз жаданне і магчымасць дапамагаць палітзняволеным.
 
Сёння распавядзем пра Юлію Сырых, якая ўпэўненая, што" ўсё будзе добра, нягледзячы ні на што".

 
Марыя Мароз, кіраўніца фонда "Страна для Жизни".
 
"Я пазнаёмілася з Юляй на Камароўцы ў першыя дні збору подпісаў. Яна працавала таксісткай. Заўсёды на ўздыме, заўсёды гатовая дапамагаць. Вельмі эмацыянальная і вельмі таварыская, добрая. Збірала і развозіла подпісы.

Як і ўсе мы, хацела перамен у краіне. Цудоўна разумела, што добра жывуць толькі тыя, хто знаходзяцца пры "карыце".

У цяжкую хвіліну заўсёды гатовая была выслухаць. Здаецца, у яе псіхалагічная адукацыя. Я заўсёды магла ёй патэлефанаваць, пагутарыць, параіцца. Яна вельмі адэкватна ацэньвала становішча і давала сяброўскую параду, што рабіць."
 
Вольга Паўлава, актывістка" Краіны для Жыцця". " Так хацелася ўсім падарыць новую добрую Беларусь - краіну для жыцця."
 
"Юля шчырая, цудоўная жанчына, самастойны арганізаваны чалавек. Усяго ў жыцці дамаглася сама. Яна ўдава і адна ўзгадавала сына. Юля вельмі пазітыўная, рознабаковая. Робіць тое, што любіць. Прымусіць яе рабіць штосьці супраць яе волі - проста немагчыма.

Юля вельмі любіць свой аўтамабіль. Ён у яе заўсёды ў поўным парадку. Яшчэ любіць вязанне і займаецца спортам.
 
Дэвіз Юлі: калі хочаш што-небудзь зрабіць - зрабі гэта сам.
 
Юля працавала таксісткай у Мінску. Калі прыйшоў Yandex, вельмі ўпаў кошт паездак. Тарыфы зрабіліся такімі нізкімі, што працаваць зрабілася проста невыгодна. Яна пісала лісты,  звароты, але толку не было.

Юля прыйшла ў выбарчую кампанію дзякуючы дзейнасці Сяргея Ціханоўскага, які аб'яднаў розных людзей і паказаў, што карані ўсіх бедаў і праблем хаваюцца ў манаполіі. Юля слядзіла за ім, за развіццём яго Youtube-каналу. Ён гаварыў у тым ліку пра Yandex таксі, пра падаткі.

Так яна зрабілася членам ініцыятыўнай групы - прымала актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі, была даверанай асобай, ездзіла, арганізоўвала пікеты.

Калі я апынулася ў турме, Юля з Антонам Сташэўскім пачалі займацца перадачамі палітзняволеным. Калі я выйшла, таксама ўключылася ў гэтую работу. Юля на сваёй машыне кожны тыдзень адводзіла прадукты, пісала лісты палітзняволеным.

Я вельмі рада, што з ёй пазнаёмілася. У нас атрымалася выдатная каманда. Мы былі як Д'Артаньян і тры мушкецёры - адзін за ўсех і ўсе за аднаго. Я, Юля і Тоня Канавалава - гэта мушкецёры. А Д'Артаньян - Віталь.
 
Сумна вельмі зараз. Мы надта хацелі гэтых перамен, рабілі ўсё, што ад нас залежыць. Страчвалі здароўе, нервы. У Юлі вельмі пагоршыўся зрок, напрыклад. Мы хацелі змяніць жыццё людзей да лепшага. Так хацелася ўсім падарыць новую добрую Беларусь - краіну для жыцця."
 
Павел Журык, супрацоўнік фонда"Краіна для Жыцця".

Юля сапраўды цудоўны чалавек. Заўсёды кажа праўду, і без каменя за пазухай. Гэта ў ёй і падкупае.
Абсалютна пазітыўны чалавек, заўсёды з усмешкай, не гледзячы на абставіны. Любіць жыццё ва ўсіх яго праявах.

Дэвіз у яе адзін: усё будзе добра нягледзячы ні на што".
 
Марына Гарбуз, супрацоўніца фонда"Краіна для Жыцця".  не магу дараваць сабе, што з'ехала, а яна засталася."
 
"Юля гэта чалавек, які ніколі не пакіне ў бядзе. Яна будзе разы каваць усім, але табе дапаможа на сто адсоткаў. Менавіта таму яна заставалася ў Беларусі да канца. Мы жартавалі, што вось Юлька дакладна будзе выязджаць апошняя праз лясы і прасілі яе пагасіць святло за сабой… Бо калі б яна з'ехала, то гэта сапраўды быў бы апошні светлы чалавек у тым канцлагеры, які пабудаваў рэжым лукашэнкі.

Але Юля не з'ехала, яна верыла, што нас большасць і што толькі калі кожны будзе рабіць і разыкаваць усім дзеля сябе, сваіх дзяцей, будучыні, калі людзі скончаць думаць пра сябе і ўспомняць, нарэшце, пра палітзняволеных, якія галадаюць, праходзяць прэс-хату, але не здаюцца, - тады ўсё зменіцца.

І вось калі Юлю ўзялі за тое, што яна насіла перадачы палітзняволеным, за тое, што яна проста добры чалавек - тады я раўла ў голас, у гэта немагчыма было паверыць. Чалавек, які адчувае чужы боль і падстаўляе плячо - трапляе за краты. Юля - удава, яна адна гадуе сына, хлопчыку зараз цяжка, але ён малайчынка, увесь у маці.

Я часта пракручваю нашу апошнюю з ёй сустрэчу - яна праводзіла мяне з дзецьмі ў Літву, смяялася, старалася падбадзёрыць і абяцала, што мы зусім хутка сустрэнемся. Я не магу дараваць сабе тое, што з'ехала, а яна засталася. Бо і ў яе, і ў мяне дзеці, але яна ўсё ж такі засталася.

Дык давайце будзем разам і проста памятаць, што мы людзі, што дапамагаць - гэта норма, што забіваць - дрэнна, саджаць за інжае меркаванне - незаконна. Адправілі за крат нашых рабят, і цяпер сотні людзей, палітзняволеных, пакутуюць. Пакутуюць іх сем'і.
 
Калі вы баіцеся напісаць ліст ці аднесці перадачу, дык хоць 5 рублёў ахвяруйце на падтрымку. Баіцеся ў наш Фонд - аднясіце асабіста, зрабіце проста хоць штосьці, кожны.
 
Калі ласка, падтрымайце нашага валанцёра лістамі. Гэта асабліва важна для палітзняволеных."
 
Юлія Эдуардаўна Сырых, 26.11.1974. СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
 
Таксама вы можаце анлайн замовіць перадачу для палітзняволеных на нашым сайце.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям