Сёння спаўняецца 300 дзён з моманту выкрадання валанцёраў фонду "Краіна для Жыцця" - Таццяны Астроўскай, Антона Сташэўскага і Юліі Сырых. Выкрадання подлага і цынічнага, таму што здзейснена яно было тымі, хто павінен абараняць закон. Зрэшты, ужо даўно не навіна, што Беларусь жыве ў фармаце "не да законаў", а "праваахоўнікі" абараняюць правы толькі аднаго канкрэтнага чалавека.
З 9 ліпеня 2021 года (на працягу вось ужо амаль 10 месяцаў!) нашыя сябры знаходзяцца ў цёмных перапоўненых камерах, не бачаць родных і блізкіх, губляюць здароўе. За што яны пакутуюць? За салідарнасць і прыналежнасць. У цяжкія для беларускага народа часы Таццяна, Антон і Юлія працягнулі руку дапамогі тым, хто асабліва меў патрэбу ў падтрымцы - палітвязням. Валанцёры Фонда збіралі і фармавалі перадачы, дастаўлялі іх у месцы зняволення. А сёння самі аказаліся ў турмах.
Па нашай інфармацыі канкрэтнага абвінавачання валанцёрам да гэтага часу не прад'яўлена. Так званая ўлада нават не турбуе сябе гэтым. Навошта напружвацца і выдумляць, калі ў Беларусі можна трымаць людзей за кратамі амаль год без усялякіх абвінавачанняў? Вось такую краіну пабудаваў дыктатар за чвэрць стагоддзя.
Як нам змагацца з гэтым?
Таццяна Сяргееўна Астроўская, Антон Аляксандравіч Сташэўскі, Юлія Эдуардаўна Сырых: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

- Падтрымліваць любую ініцыятыву, якая аблегчыць знаходжанне палітвязняў у няволі
- Дапамагаць украінскаму народу ў яго барацьбе з расейскай агрэсіяй (так мы наблізім момант вызвалення Беларусі ад дыктатара)
- Пісаць лісты палітвязням. Нават калі адміністрацыя турмы не перадасць вязню вестачку з волі, мы можам уздзейнічаць на саміх турэмшчыкаў самім фактам, што лісты працягваюць прыходзіць нягледзячы ні на што.