Што змянілася з моманту зняволення за краты валанцёраў нашага Фонду.
Усе гэтыя 75 дзён так званая улада па-ранейшаму баязліва трымае нашых сяброў за кратамі толькі за тое, што яны не спалохаліся і працягвалі дапамагаць палітвязням і іх сем'ям. Яны збіралі прадукты, фармавалі і насілі перадачы, адведвалі сваякоў палітвязняў і падтрымлівалі іх маральна.
Зараз мы павінны падтрымаць іх саміх, іх сем'і і іх дзяцей. Самае простае, што можа зрабіць кожны - адправіць ліст або паштоўку.
Сябры, калі ласка, выкажыце салідарнасць і падтрымайце валанцёраў Фонду Юлю Сырых, Антона Сташэўскага і Таццяну Астроўскую:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
- Дзеці нашых валанцёраў ўсё часцей пытаюцца дзе іх мама і тата і ўсё больш малююць для іх
- Сем'і нашых герояў ўсё больш сумуюць, але ўжо амаль не плачуць
- Дзеці нашых валанцёраў пайшлі ў сады і школы, у якія ў гэтым годзе іх не адвялі мама ці тата
- У сваякоў нашых валанцёраў прайшлі дні нараджэння, якія яны не адсвяткавалі ўсе разам, як раней
- Дзень нараджэння ў зняволенні сустракаюць і самі валанцёры Фонду