«Напісаць толкам і няма чаго, у мяне нічога не адбываецца. Кожны дзень усё адно і тое ж. Усё як у турме. Усё шэра і сумна. На душы нуда і трывожнасць. Ніякіх прасветаў няма ні ў чым. Ёсць яснае разуменне, што наперадзе нічога не прадбачыцца светлага... Адна толькі надзея на Госпада, што ён дасць мне сіл дайсці да канца гэтага адрэзка жыцця».
Ліст ад Сяргея Верашчагіна.
Сяргей Верашчагін - жыхар Гомеля, асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі. Быў арыштаваны 12 жніўня 2020 года за тое, што нібыта крычаў з акна сваёй кватэры на міліцыянтаў, якія ажыццяўлялі затрыманні, а яшчэ кідаў у іх бутэлькі. Сваёй віны ён не прызнаў.
Пры затрыманні Сяргея Верашчагіна моцна збілі. Сярод пастаўленых дыягназаў:
Апроч неаказання медычнай дапамогі, Сяргея неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА. На гэтым ціск на яго не спыніўся. У мінулым кастрычніку Сяргею Верашчагіну змянілі рэжым з "агульнага" на "узмоцнены" і перавялі ў Гродна, турма ў якім лічыцца адной з самых строгіх яшчэ з часоў СССР.
Нядаўна нашыя сябры атрымалі першы за паўтара года ліст ад Сяргея Верашчагіна. Ён напоўнены болем і пакутай. Але Сяргей спадзяецца прайсці да канца гэтае выпрабаванне.
Сябры, калі ласка, падтрымайце Сяргея Верашчагіна лістамі. Ёсць верагоднасць, што некаторыя з іх усё ж праб'юцца праз сіта разнастайных цэнзараў. Падтрымка вельмі важная ўсім палітвязням, асабліва тым, хто страціў надзею.
Адрас для лістоў: 230023, турма №1, Гродна, вул. Кірава 1. Сяргей Уладзіміравіч Верашчагін.
Таксама просім дасылаць лісты ў адказ палітвязняў у наш чат-бот.

- закрытая ЧМТ
- удар галаўнога мозгу
- пералом паяснічнага аддзела пазваночніка
- удар суставаў каленаў, локцяў і скроневых абласцей