Узяць пад варту могуць кожнага і ў любы момант. Непаўналетнія палітвязні

Рэпрэсіўны рэжым Лукашэнкі не ведае літасці.  Сярод тых, хто трапіў у яго жорны, не толькі мужчыны, але і жанчыны, а таксама непаўналетнія.

Па стане на 1 чэрвеня ў Беларусі прызнаны палітычнымі зняволенымі 449 чалавек.

Гэта блогеры, бізнэсмэны, актывісты штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, кандыдаты ў прэзідэнты і проста людзі, з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, а яшчэ - непаўналетнія.

1 чэрвеня, у сусветны дзень абароны дзяцей і сёння, мы сабралі гісторыі тых, каму наша абарона патрэбна больш за ўсё.

Аляксандр Вінярскі – непаўналетні жыхар Брэста, прысуджаны Ленінскім раённым судом горада да трох гадоў калоніі строгага рэжыму па артыкуле аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РФ).  Разам з ім былі асуджаныя яшчэ дванаццаць чалавек.

Адрас для лістоў: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул.  Савецкіх пагранічнікаў, 3

Віталь Прохараў - 17-гадовы жыхар Жлобіна. Паводле абвінавачання, на акцыі пратэсту 10 жніўня Прохараў шпурнуў не менш за адзін камень у аўтазак, чым прычыніў матэрыяльную шкоду аўтамабілю. Яго затрымалі ў той самы дзень амапаўцы і моцна збілі.

«Дзве гадзіны здзекаваліся з яго. Вучылі яго жыць, абражалі, казалі, што пасадзяць на тысячу год. Прывязаны, ён атрымаў кулаком у вока. Уся спіна ў слядах ад дубінак, ногі ў ранах, падбітае вока, гузы на галаве, гематомы па ўсім целе.  На абедзве нагі кульгае», - распавёў айчым Віталя журналістам.

Асуджаны на 2 гады выхаваўчай калоніі.

Адрас для лістоў: Выхаваўчая калонія №2, 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4

Дзяніс Хазей - другакурснік каледжа ў Высокім. На Дзяніса была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках) за выбарчыя пратэсты 10 жніўня.

Асуджаны на тры гады зняволення ў выхаваўчай калоніі.

Адрас для лістоў: СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул.  Брэсцкая, 258 У

Дзмітрый Стрыжак - 16-гадовы жыхар горада Добруш, стварыў тэлеграм - канал "Дадзеныя карнікаў Беларусі". У гэтым канале хлопец "публікаваў дадзеныя міліцыянтаў".

Дзіму далі 2 гады, якія ён правядзе ў спецыяльнай выхаваўчай установе закрытага тыпу.

Дакладны адрас невядомы.

Максім Бабіч - студэнт другога курса Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа, мае праблемы са здароўем - у яго загана сэрца.

Быў затрыманы 19 кастрычніка, калі ён выходзіў з пад'езда і накіроўваўся на вучобу. У якасці прычыны яго затрымання быў названы эпізод з блакіроўкай дарогі 13 кастрычніка ў Серабранцы (раён Мінска), на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава.

Асуджаны на тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія»).

Мікіта Залатароў - хварэе на эпілепсію.

Ягоны бацька распавядаў журналістам, што Мікіту білі ў міліцыі і СІЗА. На гэта адвакат падаваў скаргу, але органы не знайшлі складу злачынства. Мікіта заявіў на судзе, што яго білі не толькі ў жніўні, але і 29 снежня ў гомельскім СІЗА. Таксама падлетак заявіў на судзе, што яму ў СІЗА не даюць таблетак.  Канваір сказаў: «Ты палітычны, здохнеш», - заявіў непаўналетні.

Суддзя Дзмітрый Дэбой пакараў непаўналетняга Залатарова пяццю гадамі выхаваўчай калоніі.

Адрас для лістоў: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул.  Кніжная, 1А

Сяргей Гацкевіч - 11-класнік з Брэста. На Сяргея была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт.  293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках) за выбарчыя пратэсты 10 жніўня.

Асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі.

Адрас для лістоў: СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул.  Брэсцкая, 258 В.

Дапамагчы палітвязням можна ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям