Сяргей Пятрухін - брэсцкі блогер, аўтар ютуб-каналаў "Народный репортёр" і "Youtube-депутаты".
Падчас перадвыбарчай кампаніі падтрымліваў і асвятляў усё, што адбывалася з Сяргеем Ціханоўскім, некалькі гадоў вёў барацьбу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце, падтрымлівае акцыі "Кармлення галубоў".
Кастрычніцкі суд Магілёва 14 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе супраць брэсцкіх блогераў Сяргея Петрухіна і Аляксандра Кабанава. Абодва блогеры пакараны трыма гадамі зняволення ў калёніі агульнага рэжыму.
Нагадваем, што гэты "суд" праходзіў без саміх блогераў, бо яны адмовіліся ўдзельнічаць у гэтым цырку.
Сябры, падтрымаем Сяргея лістамі! Памятайце, што нашая абыякавасць, ці жаданне забыцца на падзеі апошняга году граюць толькі на руку злачыннаму рэжыму. А вось салідарнасць і ўзаемная падтрымка ствараюць цуды.
Адрас для лістоў: ВК 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба.