Валанцёрка Фонду Юлія Сырых збірала і дастаўляла пасылкі для людзей, якія трапілі ў турмы і ізалятары з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі. На працягу ўжо 4,5 месяцаў наша паплечніца сама знаходзіцца ў бядзе. 26 лістапада ў Юліі дзень нараджэння, вось яе правілы жыцця ў няволі.
Турма - гэта турма. Тым больш мы ж не ў Нарвегіі.
У турме час цягнецца марудна. Тут галоўнае сябе чымсьці заняць - вучыць англійскую, пісаць з дзяўчынкамі дыктоўкі, гуляць у віктарыны. Але ўсё роўна дзвіжухі не хапае.
Адбой тут у 10 гадзін вечара, а дома я тым часам толькі вячэраць пачынала. Затое дома не падымалі па тры разы за ноч з аглядам.
Не хвалюйцеся за мяне - тут не так страшна. Страшна, калі дабро змазваюць брудам, хлусяць і не чырванеюць, калі людзі губляюць гонар і сумленне. Але нам з вамі гэта не пагражае.
З лістамі тут цяжка. То прыходзяць, то не. Бываюць лісты ад незнаёмых людзей, і я так рада гэтаму.
Не чакала, што ў турме такая шыкоўная бібліятэка. Шмат чытаю, хаця гэта і шкодна для вачэй, мноства новых кніг.
У нас у камеры ёсць тэлевізар. Глядзім навіны, некаторыя рэчы нас весяляць.
Перахварэла «каронай». Не ведаю як на волі, але ў турме - страшная хвароба. Пахі вярнуліся, але пакуль не такія як раней. Дзяўчынкі падбадзёрваюць - кажуць, што адновяцца.
Вельмі люблю ездзіць за рулём. Я і ў таксі таму працавала. Сумую па машыне і свабодзе, якую яна дае.
Калісьці я закаткі катала. Памятаю, уматаешся ўлетку так, што глядзець на іх не можаш. Затое ўзімку - ммм… проста смаката.
Я не паспела пабываць у краінах ЕС. Так што, калі будзе магчымасць - дашліце, калі ласка, фатаграфіі якіх-небудзь цікавых месцаў. Пагляджу, палюбуюся. На волі нават цікава было б паглядзець, а ў турме і тым больш.
Вакол мяне выдатныя людзі. Гэта асаблівасць нашых турмаў, мусіць. Мы шмат размаўляем, выслухоўваем адзін аднаго, клапоцімся адзін пра аднаго. Толькі вось родных і сына мне шкада. Для іх гэта, канешне, удар. Ёсць думкі, што не ўбачу маму.
Мне здаецца, я не проста так тут. Хутчэй за ўсё для нейкіх вывадаў. Такая жыццёвая школа. Тут у 1908 годзе сядзеў Якуб Колас і шмат іншых вядомых людзей. «Лепш тры гады ў турме адседзець, чым на волі хвіліну падлюгам быць».
Хай зараз наша жыццё цяжкае, але наперадзе ж бачны праменьчык святла. Усё будзе добра, не сёння, дык заўтра!
Кожнаму чалавеку важна разумець, што недзе там пра яго думаюць, клапоцяцца.
Сябры, калі ласка, падарыце Юлі кропельку вашай дабрыні - напішыце ліст. Заўсёды ёсць шанец, што ён праб'ецца праз бетонныя сцены і каменныя сэрцы і трапіць да адрасата. Юля вельмі чакае лістоў з волі.
Адрас для карэспандэнцыі: Юлія Эдуардаўна Сырых. СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.