2 істотныя навіны для вучняў «Polaris»

2 істотныя навіны для вучняў «Polaris».

Першая: засталося крыху больш за 30 месцаў і з кожным днём іх усё менш. Нагадваем, што агулам мы набіраем 90 удзельнікаў. Навучанне бясплатнае, праходзіць будзе ў анлайн фармаце. У першай частцы - лекцыі ад спікераў, у другой - жывыя зносіны са спікерам, зваротная сувязь і адказы на вашы пытанні.

Сябры, час дзейнічаць, не выпусціце магчымасць навучацца ў лепшых і задаваць пытанні спікерам - прафесіяналам сваёй справы. Рэгістрацыя тут.

Другая навіна: мы пачынаем разбіраць заяўкі. Кожнаму, хто запоўніў форму рэгістрацыі - дасылаем адказ аб тым, што заяўка ў статуце разгляду. Калі ласка, правярайце пошту, з якой была адпраўлена заяўка і абавязкова зазірніце ў тэчку СПАМ. Калі сёння-заўтра вы не знайшлі такога ліста - напішыце нам у чат-бот ваш адрас электроннай пошты, мы ўдакладнім статус.

І рады паведаміць, што да спікераў далучыліся:
  • Валярына Кустава - паэт, пісьменніца, тэлезорка, магістар мастацтвазнаўства, лектарка Акадэміі мастацтваў, аўтарка 5 кніг, 2 манаграфій, спічрайтэр.
  • Паўлюк Быкоўскі - Медыяэксперт. Цяпер акрэдытаваны пры МЗС Беларусі ў якасці карэспандэнта Deutsche Welle. Да гэтага (1995-2015 гады) - загадчык аддзела палітыкі і член рэдкалегіі штотыднёвіка "Беларусы і рынак".

Зарэгістравацца на курс ТУТ, прыём заявак дзейнічае да поўнага набору.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям