3 дні да закрыцця прыёму заявак на летнія канікулы па праграме "культурнага абмену"

Калі вы актывіст, удзельнік стачкі, член сям'і палітвязня і ў вас ёсць дзеці ва ўзросце 6-12 гадоў - нагадваем, што вы можаце адправіць сваё дзіця ў італьянскія сем'і на 1-2 месяцы. Плануецца, што гэта будзе ліпень-жнівень 2022 года.

Важна! Прэтэндаваць на паездку могуць толькі ўладальнікі легальнага статусу знаходжання ў Еўразвязе, якія падалі ўсе неабходныя дакументы.

Таксама важна! Калі вы актывіст, то гэта прадугледжвае ўдзел у якіх-небудзь ініцыятывах, праектах і г.д.  Просім не блытаць вашую дзейнасць з грамадзянскай актыўнасцю і даваць адпаведную дакументацыю.

Напрыклад:
  • незалежны назіральнік - прыкладзіце доказы
  • сябра ініцыятыўнай групы - прадастаўце пасведчанне
  • удзельнік нізавых ініцыятываў - распішыце чым менавіта займалася ініцыятыва (са спасылкамі і крыніцамі), якая праца была зроблена менавіта вамі і г.д.

Таксама важна разумець, чым вы займаецеся ў эміграцыі ў цяперашні час.

Запоўніць заяўку і прымацаваць усе патрэбныя дакументы тут. Прыём заявак да 15 красавіка ўключна.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям