3 месяцы праекту “Самакіраванне”

Праект “Самакіраванне” працягвае сваё шэсце па Беларусі.
 
Вось ужо тры месяцы мы ездзім па краіне і сустракаемся з цудоўнымі людзьмі. Мы сталі наведваць гарады паўторна і цяпер абмяркоўваем усе адказы ад чыноўнікаў на нашы запыты, якія складалі пры першай сустрэчы.

Праводзім кансультацыі па развіцці самакіравання ў форме КОТэГСаў, а таксама размаўляем і агітуем гараджан па месцы свайго жыхарства, складаем пытанні, якія мы можам вырашыць сумесна. А яшчэ мы атрымліваем неверагодную колькасць водгукаў і энергіі ад вас, дарагія Беларусы!
 
Вось некалькі водгукаў:

“Вітаем! Мы хочам сказаць вам дзякуй. Атрымалі ўсе неабходныя кансультацыі па развіцці самакіравання. Мы рыхтуем пытанні, трымаем пастаянную сувязь з экспертам. Усё вельмі талкова, па справе. Яму (эксперту) сама харызма дапамагае. І, канечне, ён сам многа падкінуў розных ідэй. Рухаемся далей!”

“Вітаю. Калі мне сказалі, хто будзе эксперт у нас, мы паглядзелі, у чым чалавек сябе паказаў. Чаканні былі апраўданыя. Дзякуй за вашу работу!”

“Добры дзень. Хацела падзякаваць вам за вашу працу. Вы ведаеце, тут варта разумець, што за аўдыторыя. Тыя, хто ў нашай камандзе, яны разумеюць стратэгічныя задачы. Што проста так не бывае зменаў. Гэта даўгія крокі. І мы ўдзячныя, што мы ўжо іх робім!”

Сябры, вы нерэальныя! Разам мы дакладна пабудуем краіну для жыцця! 

Дапамагчы рабоце Фонду вы можаце ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям