3 напрамкі дапамогі палітвязням ад фонду "Краіна для Жыцця"

Сябры, адна з галоўных мэт нашага Фонду - падтрымка палітвязняў - герояў Новай Беларусі. Мы заклікаем вас працягваць праяўляць салідарнасць і дапамагаць тым, каму гэта асабліва неабходна ў цёмныя дні.

1. Штомесячная дапамога сем'ям палітвязняў

У рамках праграмы наш Фонд аказвае дапамогу сем'ям палітычных зняволеных, якія адбываюць пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У якасці апліканта можа выступаць сваяк зняволенага, пры ўмове, што гэты сваяк узяў на сябе клопат аб непаўналетніх дзецях (дзіцяці) палітычнага зняволенага.

Больш падрабязна аб праграме тут.

2. Праграма салідарнасці "Сябар сям'і"

Дадзеная праграма з'яўляецца працягам праекту дапамогі па штомесячнай матэрыяльнай падтрымцы сем'яў палітвязняў. Сутнасць праекта - за сям'ёй замацоўваецца Сябар, які на працягу пэўнага часу падтрымлівае пэўную сям'ю палітвязня з дзецьмі.

Больш падрабязна па спасылцы.

3. Збяром палітвязня на этап

Час ідзе - з моманту арышту некаторых палітвязняў прайшло ўжо больш за год. Мы просім вас хоць крыху аблегчыць побыт людзей ва ўмовах так званых папраўчых калоній і прапануем чатыры наборы для адпраўкі палітвязня на этап. Абярыце адзін або некалькі набораў - дапамажыце героям Беларусі!

Прачытаць падрабязней і аплаціць набор тут.

Сябры, выбірайце любы з прапанаваных спосабаў і дзяліцеся гэтай інфармацыяй на даступных вам рэсурсах, і няхай Новы Год будзе шчаслівейшы за адыходзячы!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям