Актуальнае, або "гарачыя дакументы"

Набыла моц новая рэдакцыя закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 года №226-З «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі».

За час кіравання лукашэнкі, рэжым столькі разоў кашмарыў бізнэс і фізічных асоб з валютнымі абмежаваннямі, што чарговы закон не мог не выклікаць хваляванняў. Праўда, глабальных змен не адбылося, у адзін нарматыўна-прававы акт было сабрана ўсё валютнае рэгуляванне, бо некаторыя заканадаўчыя акты ўжо не дзейнічалі і супярэчылі адзін аднаму. У прынцыпе, як і многія іншыя ў Беларусі да гэтага часу.

Асноўныя моманты, якія датычацца дадзенага Закона:
  • Замацаванне і ўдакладненне шэрагу тэрмінаў (валютна-абменныя аперацыі, валютныя каштоўнасці, імпарт, экспарт і г.д.);
  • Увядзенне новай прававой з'явы - "маніторынг валютных аперацый". А менавіта, будзе ажыццяўляцца збор, рэгістрацыя і аналіз па:
- валютна-абменных аперацыях на ўнутраным валютным рынку;
- валютным аперацыям рэзідэнтаў па зарэгістраваных валютных дагаворах;
- атрыманні (перадачы) тавараў;
  • Змяненне некаторых абавязкаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў;
  • Ажыццяўленне валютнага кантролю па новых правілах (устаноўлены мэты і задачы валютнага кантролю, мяняецца кампетэнцыя органаў валютнага кантролю, банкі не з'яўляюцца больш агентамі валютнага кантролю);
  • Валютныя дагаворы, якія заключаюцца рэзідэнтамі з нерэзідэнтамі і прадугледжваюць набыццё нерухомай маёмасці за межамі Беларусі, падлягаюць рэгістрацыі, калі сума грашовых абавязацельстваў па дагавору роўна або перавышае 2000 базавых велічынь (1 БВ = Br29) для фізічных асоб;
  • Парадак рэгістрацыі вызначаны інструкцыяй №37.

Ну і самы востры момант, які датычыцца валютнага рэгулявання.

Новым законам прадугледжваецца права Нацыянальнага банка сумесна з Саветам Міністраў устанаўліваць валютныя абмежаванні рознага характару:
  • забарона на правядзенне валютных і валютна-абменных аперацый;
  • устанаўленне лімітаў на аб'ёмы, колькасць і тэрміны правядзення валютных і валютна-абменных аперацый, валюты плацяжу, рэзерваванне часткі, усёй сумы або сумы, кратнай усёй суме праводзімай валютнай аперацыі;
  • патрабаванне атрымання спецыяльных дазволаў Нацыянальнага банка на правядзенне валютных аперацый;
  • патрабаванне абавязковага продажу атрыманай юрыдычнымі асобамі-рэзідэнтамі замежнай валюты;
  • абмежаванні па адкрыцці і вядзенні рэзідэнтамі рахункаў у замежных банках.
 
Такія абмежаванні тэрмінам на адзін год могуць увесці пры ўзнікненні сітуацыі, якая стварае пагрозу эканамічнай бяспецы і СТАБІЛЬНАСЦІ фінансавай сістэмы краіны.

Як і кім павінна быць вызначана наяўнасць пагрозы эканамічнай бяспецы для ўвядзення валютных абмежаванняў, у новым законе не гаворыцца. У цэлым, паняцці даволі размытыя, у сувязі з гэтым валютныя абмежаванні могуць быць уведзены ўладай з любой зручнай нагоды.

Калі вам патрабуецца юрыдычная дапамога - дашліце нам заяўку па спасылцы.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям