Людзей кідаюць за краты за выхад на вуліцу, адвакатаў пазбаўляюць ліцэнзій за выкананне сваёй працы. У Беларусі працягваецца прававы дэфолт. Юрыст фонду “Краіна для Жыцця” Марына Нікандрына ў межах праекта “Вернемся ў прававое рэчышча” расказвае, як абараніць свае правы ва ўмовах сучаснай Беларусі, дзе «часам не да законаў». Сёння пагаворым пра арышт маёмасці.
Арышт на маёмасць можа быць накладзены з мэтай кампенсацыі ўрону і з мэтай выканання выраку суда.
Арышт на маёмасць накладваецца толькі ў тым памеры, які неабходны для кампенсацыі шкоды, напрыклад, нельга накладаць арышт на дарагі аўтамабіль для пагашэння невялікага штрафу.
Арышт на маёмасць мае права накласці
Арышт на маёмасць можа быць накладзены на
Арышт не можа быць накладзены на
Вопіс маёмасці ажыццяўляецца ў прысутнасці ўласніка, а таксама панятых. Калі ўласніка няма на месцы арышту маёмасці, то дакумент афармляецца ў прысутнасці членаў сям’і або прадстаўнікоў мясцовых органаў улады і кіравання.
У акце адабрання павінны быць пазначаны
Калі ваша маёмасць была ў карыстанні і арыштаваная ў іншага чалавека, або ў вас арыштавалі чужое, то яно павінна быць вызвалена ад арышту пры прад’яўленні дакументаў, якія сведчаць, хто з’яўляецца ўладальнікам маёмасці.
Арышт маёмасці можа быць абскарджаны ў судовым парадку. Вызваленне маёмасці з-пад арышту або ў выпадку пагашэння прэтэнзій, якія прывялі да арышту маёмасці, альбо пры вынясенні выраку суда пра незаконнасць арышту маёмасці.
Часта пры адміністратыўным затрыманні забіраюць мабільны тэлефон. Супрацоўнікі міліцыі сапраўды маюць на гэта права. Забраны тэлефон, як і іншыя рэчы, можа захоўвацца ў міліцыі да ўступленне ў законную сілу пастанаўлення па справе аб адміністратыўным правапарушэнні. Калі на забраны тэлефон і іншыя рэчы накладзены арышт, то ўсё захоўваецца ў міліцыі да выканання пастанаўлення (выплаты штрафу або адбыцця адміністратыўнага арышту).
Арышт накладваецца з мэтай забеспячэння пастанаўлення па справе аб адміністратыўным правапарушэнні. Накладанне арышту адбываецца шляхам вынясення пастанаўлення і складання пратакола вопісу арыштаванай маёмасці. У выпадку накладання штрафу, для вяртання арыштаванага тэлефона , неабходна сплаціць штраф і падаць звесткі пра гэта ў міліцыю. Калі мабільны тэлефон забралі ў вас, але ён належыць іншаму чалавеку, то ўладальніку неабходна даць дакументы, якія сведчаць пра яго правы ўласніка на тэлефон (напрыклад крэдытная дамова, гарантыйны талон, чэк аб аплаце сваёй пластыкавай карткай).
Дарагія беларусы, якой бы прывіднай нам не здавалася перамога, не журыцеся і верце, што яна блізка.
Жыве Беларусь!
Падтрымаць ТУТ.

- орган дазнання або орган, які вядзе адміністратыўны працэс
- следчы
- пракурор
- суд
- судовы выканаўца
Арышт на маёмасць можа быць накладзены на
- асабістыя рэчы
- грашовыя сродкі (як наяўныя так і безнаяўныя)
- каштоўныя паперы
- права на інтэлектуальную ўласнасць
- маёмасныя правы
Арышт не можа быць накладзены на
- адзіны жылы дом або кватэру
- прадметы хатняй абстаноўкі і адзенне, якія неабходныя для жыцця
- свойскіх жывёл і корм для іх
- транспартныя сродкі для інвалідаў
- прадукты харчавання
- дзіцячыя цацкі
- прафесійнае абсталяванне (напрыклад, у праграміста незаконна арыштоўваць камп’ютар)
Вопіс маёмасці ажыццяўляецца ў прысутнасці ўласніка, а таксама панятых. Калі ўласніка няма на месцы арышту маёмасці, то дакумент афармляецца ў прысутнасці членаў сям’і або прадстаўнікоў мясцовых органаў улады і кіравання.
У акце адабрання павінны быць пазначаны
- месца і час складання дакумента
- дадзеныя ўсіх прысутных падчас складання акту
- назва суда ці іншага органа, на падставе якога адбываецца арышт маёмасці
- назва кожнага прадмета, на які накладзены арышт, з пазнакай характарыстык (вага, памер)
- стан маёмасці і яе кошт
- даныя асобы або арганізацыі, дзе будзе захоўвацца маёмасць
- інфармацыя пра парадак абскарджвання арышту і захавання маёмасці
- подпісы ўсіх прысутных падчас складання дакумента